Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/122

Гэта старонка не была вычытаная

АРХІТЭКТУРА XI–XII СТАЛЕЦЬЦЯЎ.

адсюль-жа да заходняга муру ізноў застаецца квадратовая ў пляне частка, якая зьяўляецца разам з суседнімі часткамі бакавых нэфаў — у ніжняй сваёй палове прытворам, а ў верхняй хорамі, з дзьвюма невялічкімі бакоўкамі, куды вядуць усходы, закладзеныя ў тоўшчы заходняга муру, з дзьвярыма ў паўночным куце, таксама як і ў віцебскай царкве Добравешчаньня.

Адпаведна нутраному падзелу ў папярочным кірунку, надворны падзел бакавых фасадаў выяўляецца ў асымэтрычнай разьбіўцы іх на чатыры палі — два вузкія і два шырокія, якія чаргуюцца паміж сабою. З нутранога боку сьцен толькі першай пары слупоў адпавядаюць звычайныя плоскія выступы; у іншых частках сьцены зусін гладкія, але гэта тлумачыцца, магчыма, пазьнейшымі пераробкамі, пры якіх, апроч таго, заходнія, першапачаткова крыжападобныя ў разрэзе слупы сточаны былі да васьмікантовай формы, у мэтах пашырэньня занадта цеснай нутраной прасторы будынку. Затое знадворку ўсе слупы, а таксама рагі, адзначаны лапаткамі з прыстаўленымі да іх паўкруглымі пілястрамі, аналёгічнымі смаленскім, і толькі крыху болей тонкімі, якія падтрымлівалі калісьці асновы закамар, прычым толькі ўсходні