Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/123

Гэта старонка не была вычытаная

СПАСАЎСКАЯ ЦАРКВА Ў ПОЛАЦКУ.

фасад зусім ня мае ніякіх, нават рагавых лапатак.

У перакроі пропорцыі Спасаўскае царквы ў параўнаньні да царквы Добравешчаньня значна болей зграбныя: у той час як апошняя занадта прысадзістая і выцягнута ў даўжыню, — Спасаўская царква ўздымаецца ў вышыню, прычым выразнасьць асяродкавае падкумпальнае часткі выяўляецца яшчэ болей ясна аднальковаю вышынёю абодвых прылеглых да яе частак будынку, чаго ў царкве Добравешчаньня няма, з прычыны рознае вышыні яе асобных частак.

Пры гэтым ў надворнай апрацоўцы верху царквы ў першапачатковай конструкцыі выяўляліся тыя-ж самыя суадносіны. Цэнтральная частка, апроч свайго надзвычайна высокага кумпальнага барабану з прыстаўленымі да яго памянёнымі намі вышэй дадаткамі, выдзелена была яшчэ і тым, што скляпеньні і закамары заходняга прытвору першапачаткова былі, магчыма, ніжэй усіх іншых частак перакрыцьця, так што з заходняга боку ў будынку наглядалася пэўная яруснасьць у выглядзе двох шэрагаў закамар і высокага падкумпальнага постамэнту, з бакавых-жа фасадаў, ня гледзячы на агульны базылікальны плян будынку, ён меў выгляд быццам высокай вежы на