АРХІТЭКТУРА XI–XII СТАЛЕЦЬЦЯЎ.
рагох. Альтарная частка зусім зьнішчана і на месцы яе знаходзіцца вялікая груда цаглянага сьмецьця; аднак, абрыс вялікае паўкруглае аркі на сучаснай надворнай сьцяне, якая некалі была нутраной сьцяной альтара, паказвае, што апошні, хутчэй за ўсё меў выгляд аднэй шырокай і ня надта высокай апсіды, якая прылягала з усходу да асноўнага кубічнага масыву будынку. Адсутнасьць нутраных слупоў, якая вымагала беспасрэднае абапоры кумпалу на асноўныя муры, сьведчыць, што ў даным вьпадку меў месца адзін з найболей спрошчаных варыянтаў кубічнага тыпу пры аднаапсіднай конструкцыі. Барысаглебская царква мае выгляд высокага прадоўжнага будынку значна большых за Пятніцкую памераў. Старая кладка таксама падымаецца тут да асновы скляпеньняў і вышэй, і ў шмат якіх мясцох, аналёгічна Пятніцкай царкве, відаць сьляды паднаўленьня больш позьняй цэглай. З захаду і з усходу некалі існавалі пазнейшыя прыбудоўкі, у сучасны момант зруйнаваныя; першапачаткова-ж з усходу была, як відаць, адна альтарная апсіда, аналёгічна Пятніцкай, або Спасаўскай царкве. Падзел бакавых муроў унутры — трохчленны, пры дапамозе дзьвюх плоскіх лапатак з кожнага боку, на якія раней абапіраліся скляпеньні; рэштак слупоў ня відаць, але, напэўна, яны былі. Знадворку падзел пяцічленны; пры гэтым чатыры асяродкавыя лапаткі разьмеркаваны папарна, і ў прамежках паміж іх знаходзяцца вузкія закладзеныя вокны ў два ярусы. Заходні фасад мае толькі чатыры лапаткі і, значыцца, трохчленны падзел. Такім парадкам, уся конструкцыя будынку амаль што адналькова з конструкцыяй Спасаўскай царквы[1].
У абодвых памянёных выпадках плоская форма лапатак здаецца досыць сталай, але ўсё-ж магчыма, што яна зьявілася вынікам пазьнейшых пераробак, аналёгічна таму, што мы сустракаем у Смаленску ў Петрапаўлаўскай і Яна-Багаслоўскай цэрквах, чаго без спэцыяльных досьледаў і раскопак, пакуль што яшчэ не праведзеных, вырашыць канчаткова нельга.
Нарэшце трэцяю важнаю асаблівасьцю Спасаўскае царквы, супольнаю з віцебскай царквой Добравешчаньня, зьяўляецца, бязумоўна, ужо памянёная намі конструкцыя альтарнае часткі, якая грунтуецца, як мы вызначалі, на захаваньні прынцыпу падзелу альтара на тры асобныя памяшканьні, пры выключэньні, аднак, бакавых апсід з надворнага фасаду і зьмяшчэньні іх у нутраных паглыбленьнях усходняга муру. Для XII сталецьця такая сыстэма зьяўляецца вынятковай, таксама як і агульнае падоўжваньне будынкаў у базылікальным характары. Прымаючы
- ↑ Аб іншых дэталях гэтых будынкаў гл. наш артыкул: „Фрэскі Полацкага Барысаглебскага манастыра“ ў часопісу „Наш Край“, выд. Цэптральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускае Культуры, № 1 за 1925 г., стар. 18-27.