КАЛАЖАНСКАЯ ЦАРКВА Ў ГОРАДНІ.
частка заходняга, зьнішчыўшы апошнія рэшткі першапачатковага перакрыцьця, галоўная маса якога была зруйнавана яшчэ ў пачатку XVIII сталецьця, у часе аблогі Горадні Карлам XII. К 1893 году ад першапачатковай будовы заставаліся толькі: паўночны мур, палова паўднёвага, дзьве ўсходнія паўкружыны і чатыры нутраныя слупы; вышыня муроў даходзіла да 9,5 мэтраў, прычым у горніх частках іх знаходзілася пазьнейшая кладка з цэглы ХVІ-ХVІІІ сталецьцяў, зробленая ў часе розных паправак[1]. Як гэтыя папраўкі, аднак, так і наступныя да рэмонтных прац 1886 году ўключна[2], зусім ня мелі характару пераробак і не зьмянялі старадаўніх архітэктурных форм будынку, так што ўся першапачатковая конструкцыйная аснова царквы і да цяперашняга часу выяўляецца вельмі выразна.
У захаваным пляне Калажанская царква мае форму выцягнутага простакутніку, які канчаецца на ўсходзе трыма паўкруглымі апсідамі, а з захаду досыць шырокім прытворам, аддзеленым калісьці пры дапамозе пары прадоўжна-крыжападобных у разрэзе слупоў, сьляды якіх ясна вызначаюцца на падлозе будынку. З іншых слупоў захаваліся дзьве пары: першая з усходу