Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/136

Гэта старонка не была вычытаная

АРХІТЭКТУРА XI–XII СТАЛЕЦЬЦЯЎ.

гія-ж, у горніх частках, служаць, магчыма, і тэхнічным мэтам. У процілегласьць ёй, у наўгародзкіх цэрквах ХІII-ХІV сталецьцяў абедзьве гэтыя функцыі, звычайна, зьліваюцца так што адны і тыя-ж начыньні адначасова служаць для абодвых мэт, будучы зьмешчаны ў горніх частках муроў і ў скляпеньнях.

Трэба зазначыць, аднак, што складаная сыстэма калажанскіх галасьнікоў ня мае беспасрэднае сувязі з якім-небудзь пэўным першаўзорам, асабліва на славянскім грунце. Кіеўская і чарнігаўская архітэктура зусім ня ведае галасьнікоў, начыньні-ж наогул сустракаюцца там толькі як вынятак. Так, напр., у 1809 г. пры рэмонце кіеўскага Сафійскага сабору ў пазухах скляпеньняў знайшлі замураваныя з усіх бакоў пукатыя гаршчкі[1], бясспрэчна не галасьніковага характару; таксама падаваліся весткі аб гаршкох, якія нібыта калісьці знаходзіліся ў Васілеўскай царкве ў Оўручы[2], — але дрэнная захаванасьць гэтае царквы да яе рэстаўрацыі[3] пазбаўляе апошняе паведамленьне асаблівае вартасьці. У процілегласьць першапачатковай украінскай архітэктуры, галасьнікі настолькі пашыраны ў царкоўным будаўніцтве Ноўгарада і Пскова, што да апошняга часу іх нават лічылі выключнай прыналежнасьцю толькі гэтай краіны, прычым, аднак, пытаньне аб іх пахаджэньні заставалася нявысьветленым[4]. Можна паказаць, напрыклад, на наўгародзкія цэрквы: Добравешчаньня на Мячыне (1179 г.), Спаса-Нярэдзіцы (1198 г.) і Міколы на Ліпне (1292 г.), а таксама на цэлы шэраг маленькіх цэркавак па берагох Чудзкага возера[5], як на ўзоры закончаных і складных галасьніковых сыстэм. Але ва ўсіх гэтых выпадках галасьнікі разьмешчаны, як мы ўжо зазначалі вышэй, выключна ў горніх частках муроў і ў скляпеньнях[6], пры гэтым ў колькасьці многа меншай за Калажанскую царкву. Апроч таго, і самыя начыньні значна розьняцца між сабой па сваёй конструкцыі. Папершае, калажанскія галасьнікі маюць большыя ў параўнаньні да наўгародзкіх і пскоўскіх памеры; велічыня іх дасягае 38x20 і 50x38 сант., што перавышае нават самыя буйныя з ліку наўгародзкіх начыньняў. Падругое, у той час як наўгародзкія і пскоўскія галасьнікі маюць выгляд круглых гаршкоў з доўгім горлам і шырокім раструбам[7], — форма калажанскіх галасьнікоў набліжаецца да антычных амфор, калі

  1. В. Стасов. Голосники в древних новгородских и псковских церквах. "Известия императорского Археологического О-ва", III, 135–136.
  2. Археографический Сборник документов по истории Северо-Западного края России. Выд. Віленскае Вучэбнае Акругі. Т. IX, стар. VІ- Х прадмовы.
  3. Грабарь. История русского искусства, I, 154, ув. 1.
  4. Н. Покровский. Церковная археология, 157–158.
  5. Грабарь, 11,237, уп. 1.
  6. Стасов, 126.
  7. Ibidiem, 134 і табл. II, G.