Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/137

Гэта старонка не была вычытаная

КАЛАЖАНСКАЯ ЦАРКВА Ў ГОРАДНІ.

пазбавіць апошнія ручак і адцяць завостраны ніз, зьмяніўшы яго на плоскае дно.

Апошняя форма значна бліжэй падыходзіць да тых першапачатковых узораў ужываньня гліняных начыньняў у архітэктурных будовах, дзе гэтыя начыньні яшчэ не зьяўляліся акустычнымі прыладамі, і можа якраз з гэтай прычыны калажанскія галасьнікі, у формах сваіх яшчэ непрыстасаваныя спэцыяльна для акустычных мэт, павінны былі зьявіцца ў амаль што надмернай колькасьці, чаго мы не наглядаем у наўгародзкіх цэрквах, дзе коўбападобная форма галасьнікоў зьявілася, мабыць, вынікам ужо больш дасканалае распрацоўкі спэцыяльнай сыстэмы рэзонатараў[1]. У гэтых адносінах, бясспрэчна, нельга згадзіцца з поглядамі некаторых аўтараў, якія паказваюць на Калажанскую царкву, як на адзін з найлепшых узораў акустычнага ладу будынку[2]; хутчэй у даным выпадку мы маем, наадварот, адну з самых першых і далёка яшчэ не дасканалых спроб спэцыяльнага прыстасаваньня гліняных начыньняў з мэтамі павялічэньня рэзонансу, якое толькі пазьней было палепшана і належным чынам распрацавана часткова ў Смаленску (Сьвірская царква), але галоўным чынам у наўгародзкіх і пскоўскіх конструкцыях.

Таксама няма падстаў, каб згаджацца і з іншымі аўтарамі[3], якія выводзяць царкоўныя галасьнікі наагул з тых досыць складаных акустычных прылад антычных тэатраў, аб якіх памінае Вітрувій, і вызначаюць магчымую сувязь з імі праз пасярэдніцтва Рыму і Бізантыі, — бо ў гэтых апошніх галасьнікоў у сьціслым сэнсэ гэтага слова, г. зн. начыньняў, прызначаных для акустычных мэт, ніколі ня было. У Рыме мы сустракаем толькі перанятую з Усходу конструкцыю кумпалоў з гліняных гаршчкоў або амфор, найболей старадаўнія прыклады чаго мы бачым у цырку Максэнтыя[4], а таксама ў храме Minerva Medica 263-268 г.[5]. У VI сталецьці аналёгічны прыём пераходзіць у Равэнну, дзе, злучаючыся з бізантыцкімі архітэктурнымі конструкцыямі, ён паўтараецца у цэрквах San-Giovammi in fonte[6] і San-Vitale[7], а яшчэ пазьней, ужо ў романскіх будовах, ён сустракаецца часам у Францыі (Арль), у Гішпаніі і нават у Швэ-

  1. Альбо "глушыцеляў", паколькі самая істота акустычнага эфэкту галасьнікоў зусім яшчэ ня высьветлена.
  2. Напр., Грязнов, стар. 9.
  3. Стасов, ор. сіt., а таксама Н. Покровский, Грязнов і інш.
  4. Handbuch der Architektur v. Essenwein, II, 3 (1), стар. 78–80.
  5. Ibidiem, стар. 55–57.
  6. Ibidiem, стар. 79–80, мал. 91.
  7. Соrrоуer. L'Architecture romanne, 118–119. Флетчер. История архитектуры, вып. II, стар. 7–10, табл. 83, Д.