Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/138

Гэта старонка не была вычытаная

АРХІТЭКТУРА XI–XII СТАЛЕЦЬЦЯЎ.

цыі. Але ва ўсіх гэтых выпадках начыньні зусім не зьяўляюцца акустычнымі прыладамі, і зусім ня зьвязаны з памянёнымі Вітрувіем конструкцыямі; яны ўжываюцца тут выключна ў якасьці лёгкага будаўнічага матар’ялу, прычым вельмі часта маюць звычайную форму амфор (нават цалком, г. зн. з ручкамі), з якіх сьпіральна складзены горнія часткі кумпалоў, з прамежкамі, залітымі цэмэнтнай рашчынай[1]. Магчыма, праўда, што якраз з гэтай конструкцыі і разьвілася ў далейшым сыстэма галасьнікоў, шляхам расчыненьня некаторых начыньняў сваімі раструбамі ў сярэдзіну будынку; але пэўных вестак аб гэтым няма, і ў кожным вьпадку ані ў заходня-эўропейскай, ані ў бізантыцкай архітэктуры падобных прыкладаў мы зусім ня ведаем[2]; таксама і на славянскім грунце — у кіеўскай Сафіі, найболей блізкай да бізантыцкіх першаўзораў, знойдзеныя начыньні былі цалком замураваны, і значыцца таксама не зьяўляліся галасьнікамі.

З ліку вядомых нам помнікаў ласьне Калажанская царква ўяўляе сабой адзін з першых прыкладаў іншага разьмяшчэньня, і разам з тым іншага, г. зн. акустычнага скарыстаньня начыньняў. Зразумела, няма магчымасьці вызначыць, ці тут была ўпяршыню распрацавана гэтая новая конструкцыя, ці можа яна зьявілася толькі паўтарэньнем нейкіх ранейшых, да цяперашняга часу не захаваных першаўзораў; але ў адносінах да крыніц яе надзвычайна цікава, што форма калажанскіх галасьнікоў больш за ўсё набліжаецца да равэнскіх амфор, — у той час як кіеўскія, напрыклад, начыньні маюць зусім іншую форму, болей блізкую да звычайных гаршкоў, што выключае магчымасьць зьвязваць у гэтых формах Горадню з Кіевам, і праз яго з Бізантыяй. Хутчэй калажанская галасьніковая сыстэма, калі не цалком, дык часткова, магла мець заходняе пахаджэньне, прычым перш за ўсё гэтая конструкцыя была занесена ў Горадню, потым перакінулася ў Смаленск, і перайшла нарэшце ў Ноўгарад і Пскоў, дзе дасягнула найболей поўнага свайго разьвіцьця[3]

  1. Пар., напрыклад, конструкцыю San-Vitale, а таксама ў падгробку Галлы Пляцыдыі. A. Springer. Handbuch der Kunstgeschichte, II, 42, мал. 53.
  2. Паказаньні Ф. Покровского на капліцу сьв. Бардульфа, а таксама на царкву сьв. Ўласа ў Арле ("Виленский Музей Древностей ", XX, 1–2.) яшчэ патрабуюць праверкі.
  3. У пытаньні аб сувязі тагачаснае Горадні з захадам пэўнае значэньне можа мець знойдзены ў Калажанскай царкве Iavarium (aquamanile) у выглядзе коньніка з груба апрацаванае бронзы, паколькі падобныя прадметы часта сустракаюцца ў романскіх цэрквах Нямеччыны, дзе пачынаючы з XI сталецьця яны вырабляліся ў спэцыяльных майстэрнях у ваколіцах Аўгсбургу. Пар. Н. Кондаков. Императорский Эрмитаж. Указатель отделения Средних Веков и эпохи Возрождения. СПБ. 1891. Стар. 227–228.