Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/147

Гэта старонка не была вычытаная

ПАХАДЖЭННЕ ПЕРШАПАЧАТКОВЫХ ТЫПАЎ.

муру, як сьведчаць зробленыя раскопкі, беспасрэдна прылягалі калісьці драўляныя ўмацаваньні. Апроч таго на адхоным скаце ўзгорку, перад часткай, абведзенай асноўным мурам, знаходзіўся звычайны прыгарад (Vorburg), абкружаны зямляным валам. У параўнаньні да пляну старадаўняга гарадзішча ў даным выпадку, відаць, былі зроблены толькі зусім нязначныя зьмены, і нават магчыма, што галоўны мур быў перароблены з ранейшага ўмацаваньня, або складзены на месцы яго, прычым захавалася і ранейшая зьмешаная конструкцыя з злучэньня каменных і драўляных частак. Такая конструкцыя была спачатку наогул настолькі пашыранай, што толькі нязначная частка крыжацкіх замкаў адразу-ж была цалком збудавана з каменьня ці з цэглы, прычым нават і ў гэтых выпадках каменная кладка ўжывалася толькі для асноўных масываў, асобныя-ж дэталі будынкаў вельмі доўга заставаліся драўлянымі. Аналёгічны прыём быў пераняты пазьней і беларуска-літоўскім замковым будаўніцтвам, дзе ўжываньне яго было звычайным да самага XVI сталецьця.

З пачатку XIV сталецьця ў крыжацкіх замках усталяваўся болей закончаны і правільны тып. Для галоўнага корпусу звычайна абіралася форма квадрату або простакутніка, прычым корпус гэты складаўся з трох або чатырох паасобных будынкаў, якія абакружалі нутраны дзядзінец; з нутраного боку да іх далучаліся галярэі, якія злучалі паміж сабой паасобныя памяшканьні. Згары, навакол усяго замку, праходзіў так званы "абаронны ход" (Wehrgang) з бойніцамі, зьмешчанымі ў глыбокіх нішах. Аднэю з самых галоўных частак замковае будовы зьяўлялася вялікая старажовая вежа, з надзвычайна масыўнымі мурамі, і вышынёю ў некалькі паверхаў, якія злучаліся між сабой нутранымі ўсходамі; апошнія пачыналіся, звычайна, толькі з другога паверху, так што трапіць у вежу можна было выключна з дапамогай пераносных драбін або пад’ёмнага мосту. Згары старажовая вежа канчалася стромкім конусападобным дахам, а часам мела яшчэ і спэцыяльную надбудоўку — баявую пляцоўку. У гэтай самай вежы звычайна знаходзілася і галоўная замковая брама. Старажовая вежа ў кожнай замковай будове зьяўлялася абавязковай, і часам яна была наагул адзінай вежай у замку; часьцей, аднак, да яе далучаліся яшчэ і іншыя вежы меншага памеру, лік якіх і сыстэма расплянаваньня не падлягалі якім-колечы пэўным правілам; звычайна, аднак, у замках чатырохкутнага пляну будаваліся чатыры большыя або меншыя вежы па рагох, форма якіх спачатку часьцей за ўсё была круглай, а ў болей позьні час выяўляла тэндэыцыю да пераходу ў чатырохкантовую.

Усе гэтыя характэрныя рысы з нязначнымі відазьменамі