ЗАМАК У ТРОКАХ.
рохкутнік і меў па рагох чатыры змураваныя з цэглы вежы на квадратовых асновах, што сьведчыдь аб канчатковым аформленьні чатырохкутных замковых плянаў ужо ў сярэдзіне XIV сталецьця, г. зн. аб далейшым разьвіцьці пляну Крэўскага і Лідзкага замкаў з наданьнем вежавых умацаваньняў па ўсіх чатырох рагох асноўнага чатырохкутніку.
Другі замак у Троках, значна лепш захаваныя рэшткі якога знаходзяцца на аднэй з выспаў возера, мае рысы шмат больш складанае архітэктурнае конструкцыі, разам з выразнымі сьлядамі ўжо досыць моцна разьвітае готычнае сыстэмы, што дае падставы, каб датаваць яго крыху больш позьнім часам, ніж першае ўмацаваньне. Замак гэты складаецда з дзьвёх частак; адна з іх мае выгляд двохпаверхавага палацу з вялікай старажовай вежай на пярэднім фасадзе, і знаходзіцца на ўсходнім баку выспы; другая