Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/159

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАМАК У ТРОКАХ.

нямецкага мастацтва, які-б моцны ні быў іх агульны ўплыў. Так, напрыклад, здаецца, што памянёны намі вышэй фрэскавы росьпіс вялікага памяшканьня паўднёвага крыла ня меў беспасрэднае сувязі з нямецкім насьценным малярствам, — хіба толькі ў самым прыёме фрэскавае аздобы муроў, які ўжываўся часам у капітульных салях нямецкіх ордэнскіх замкаў. Праўда, ад гэтага росьпісу, як мы ўжо зазначалі, засталіся да нашага часу толькі самыя нязначныя фрагмэнты, на падставе якіх, зразумела, вельмі цяжка пагрунтаваць якія-колечы канчатковыя вывады; але тут можна прыняць пад увагу досыць дэтальнае апісаньне фрэсак у Троках; зробленае Вінцэнтам Смокоўскім у 1822 годзе, калі лік захаваных расьпісаў быў непараўнальна большы, ніж цяпер[1], апісаньне гэтае не дазваляе ўбачыць у троцкіх росьпісах аніякіх рыс, якія можна было-б лічыць бясспрэчна заходнімі, і наадварот у некаторых выпадках яно выразна падкрэсьлівае часткова мясцовы, часткова ўсходні характар паасобных мотываў, напр., тыпаў адзежы, архітэктурных дэталяй і орнамэнтаў; апроч таго, з нашага погляду памянёнае апісаньне зьяўляецца важным яшчэ і ў тых адносінах, што самы зьмест роспісу на падставе яго, хутчэй за ўсе, трэба лічыць гістарычным (здаецца, што ён меў дачыненьне да жыцьцяпісу якога-колечы з беларуска-літоўскіх князёў[2], і ў кожным выпадку не рэлігійным, што абвяргае пашыранае прыпушчэньне, нібыта ўсё гэтае памяшканьне зьяўлялася замковай капліцай. На нашую думку, тут зьмяшчалася галоўная тронная саля, што дапушчае, між іншым, і Schmid, — але з апошнім мы не згаджаемся ў зацьверджаньні, нібіта гэтая саля ўсё-ж была перароблена на капліцу пазьней, г. зн. у часы панаваньня Казімера Ягайлавіча[3], бо ў тым, што мы ведаем аб характары і апрацоўцы памянёнага памяшканьня, мы для такога зацьверджаньня ня бачым ніякіх грунтоўных падстаў.

Аб прызначэньні іншых частак замку ў Троках ужо болей цяжка сказаць што-колечы пэўнае. Другі паверх паўднёвага крыла падзелены на тры паасобныя памяшканьні, кожнае з якіх калісьці было перакрыта адным вялікім зорчатым скляпеньнем. Таксама разбіты кожнае на тры памяшканьні з аналёгічным перакрыцьцем абодва паверхі значна больш вузкага паўночнага крыла. У даным выпадку, аднак, ёсьць толькі тая розьніца, што з прычыны вузкасьці ўсяго памяшканьня першыя два пакоі яго, калі лічыць з захаду, маюць квадратовыя пляны, апошняе-ж выцянута ў прадоўжным напрамку, г. зн. з захаду на ўсход, у той час як пакоі болей шырокага паўднёвага крыла, наадварот, вы-

  1. W. Smokowski: Wspomnienie Trok w 1822 г. “Althenaeum” wyd. przez J. Kraszewskiego. T. V, Wilno, 1841. Прымаючы пад увагу каштоўнасць гэтага апісаньня і параўнальную рэдкасьць выданьня, дзе яно зьмешчана, мы публікуем яго ў скарочаным відзе ў дадатку да гэтага разьдзелу.
  2. Пар., W. Zahorski. Troki i zamek Trocki. Wilno, 1902.
  3. В. Schmid, ор.сіt., 81.