Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/160

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАМКОВАЕ БУДАЎНІЦТВА XIII–XVI СТ.

цягнуты з поўдню на поўнач. Такім чынам, усе гэтыя пакоі і наагул меней па сваіх памерах, а знойдзеныя ў некаторых з іх рэшткі печак і комінаў напэўна сьведчаць, што пераважна тут зьмяшчаліся жылыя памяшканьні замку.

Зразумела, памяшканьняў гэтых было нямнога. Але і наагул замак у Троках не вызначаўся асабліва вялікімі памерамі, што не перашкаджала яму, аднак, быць у свой час аднэй з найлепшых замковых будоў ва ўсёй дзяржаве, якая аднолькава добра прыдавалася як для ваенных, стратэгічных мэт, гэтак і для мірнае ролі вялікакняскае рэзыдэнцыі, якую яна часам грала нават і ў пазьнейшыя часы. Так, напрыклад, ужо ў 1477 г. замак у Троках наведаў вэнэцыйскі пасол Контарыні ў часе свайго звароту з Пэрсіі, які пакінуў у сваіх мэмуарах цікавыя ўспаміны аб урачыстым прыёме, што наладзіў яму ў замку вялікі князь Казімер Ягайлавіч[1]; з апісаньня яго відаць, што самы прыём адбыўся ў вялікай троннай салі (што і зьяўляецца падставай для выказанага намі дапушчэньня адносна ніжняга паверху паўднёвага крыла), а ў нейкім іншым памяшканьні ўлаштаваны быў банкет, прычым з ліку прысутных на гэтым банкеце асоб можна гадаць, што разам з гаспадаром у замку знаходзіўся досыць значны лік яго набліжоных. Гэта сьведчыць, што замак быў належным чынам абсталяваны і прыстасаваны ня толькі для чыста ваенных мэт.

Што-ж датычыць стратэгічнага значэньня Троцкага замку, — дык у гэтых адносінах ён мала меў сабе роўных ва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім і быў адным з найболей моцных яго абаронных пунктаў. Напады крыжакоў на яго, напрыклад, у канцы XIV сталецьця пад началам Готфрыда Ліндэна, і Конрада Зольнэра абодва разы скончыліся няўдала, з прычыны поўнае няпрыступнасьці Трок, абумоўленай як самым становішчам замку, гэтак і высокай дакладнасьцю яго будовы. Наагул, шляхам сыстэматычнае аблогі яго ўдалася захапіць толькі адзін раз, у часе вайны з Масквою ў 1655 годзе, — але ў гэтыя часы ўжывалася ўжо зусім іншая ваенная тэхніка, дый замак ня быў належным чынам падрыхтаваны да абароны.

Часткова, як мы ўжо зазначалі, такая высокая фортыфікацыйная якасьць Троцкага замку мела сваёй прычынай чыста натуральныя ўмовы яго разьмяшчэньня на высьпе, пасярод возера, г. зн. у месцы, з усіх бакоў абкружаным вадою. Але ня меншую ролю тут грала таксама і архітэктура яго, і ў першую чаргу — самая тэхніка кладкі, надзвычайна монумэнтальнай і моцнай. У параўнаньні да ўсіх ранейшых замковых будоў Беларусі тут

  1. Baliński: StarożPolska, III, 311—312.