ЗАМКОВАЕ БУДАЎНІЦТВА XIII–XVI СТ.
конструкцыі Горняга замку. Складаюцца яны з наступнага. Папершае, мы маем пляны Горняга і Дольняга замкаў, складзеныя архітэктарам Россі ў 1779 годзе[1]; падругое — вядомы адзін адпаведны гэтым плянам малюнак невядомага майстра канца XVIII сталецьця[2]; нарэшце, існуе цэлы шэраг акварэльных зарысовак старадаўніх віленскіх будынкаў, якія зрабіў у 1781 годзе віленскі профэсар малярства Францішак Смуглевіч, і сярод якіх Горні замак паўтораны нават некалькі раз з розных бакоў і ў розных сваіх частках[3].
Адносная каштоўнасьць усіх гэтых крыніц зьяўляецца неаднолькавай. Паасобныя малюнкі часта розьняцца між сабой, а ў некаторых дэталях не супадаюць таксама і з рысункам на пляне Брауна, так што пры карыстаньні імі патрэбна належная параўнальная праверка. Найменей дакладнымі ёсьць падставы лічыць пляны Россі і адпаведны ім малюнак невядомага аўтара. Папершае, Горні замак выяўлены тут у занадта добра яшчэ захаваным выглядзе, у той час як з іншых крыніц, у тым ліку і з малюнкаў Смуглевіча, нам вядома, што ў канцы XVIII сталецьця ён быў ужо досыць моцна зруйнаваны. Падругое, можна лічыць нявернымі і некаторыя паасобныя дэталі; так, напрыклад, замест дзьвёх веж, паказаных на пляне Брауна, як плян Россі, так і малюнак, падаюць толькі адну рагавую вежу, а з супроцьлеглага боку зьмяшчаюць нейкую вялікую будыніну з вокнамі і зубчатым верхам; тым часам, бясспрэчнае існаваньне ў Горнім замку дзьвёх веж сьведчыцца ня толькі рысункам на пляне Брауна, але таксама і зарысоўкамі Смуглевіча, і, нарэшце, докумэнтальнымі данымі, з якіх вядома, што адна вежа замку, у пачатку XIX сталецьця ўжо напалову зруйнаваная, была разабрана дашчэнту па загаду віленскага губэрнатара Фрэзэля[4], рэшткі-ж другое вежы і да цяперашняга часу яшчэ захаваліся ў Вільні на Замковай гары. Такім чынам, уся ўсходняя частка замку паказана на пляне Россі і адпаведным малюнку ў крыху фан-
- ↑ Рэпродукаваны ў Батюшкова: Памятники русской старины в западных губерниях, VI, 2.
- ↑ Там сама, і Р. Weber: Wilna, eine vergessene Kunststätte. Wilna 1917. Стар. 18.
- ↑ Малюнкі гэтыя былі зроблены Смуглевічам па заказу кн. Адама Чартарыскага, у ліку 24, тры з якіх зьніклі, а 21 знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага Музэю ў Кракаве. Першае апісаньне іх падаў у 1843 годзе М. Homolicki; гл. “Wizerunki i roztząsania naukowe”, 1843, t. 24, str. 269–284. Рэпродукцыі з іх часткова апублікаваў W. Zahorski ў сваім артыкуле: “Stare Wilno w rysunkach Fr. Smuglewicza”, зьмешчаным у часопісу “Litwa i Ruś” за 1912 г., том I, сшытак 2, стар. 73–78. Цалком яны былі адноўлены ў асобным выданьні: “Wilno z przed stu lat w akwarelach Franciszka Smuglewicza”. Wilno 1912. Nakladem księgarni Józefa Zawadzkiego. У гэтым выданьні да рэпродукцый даданы цікавыя даведкі з архіўных крыніц, аўтарам якіх зьяўляецца W. Studnicki. Нарэшце, большасьць рэпродукцый паўтораны ў памянёнай вышэй кнізе Р. Weber’а: Wilno, №№ 7–12, 20–25, 84, 99–100, 125.
- ↑ Wizerunki i roztząsania naukowe, т. 24, стар. 46–47, увага 1.