Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/169

Гэта старонка не была вычытаная

ГОРНІ ЗАМАК У ВІЛЬНІ.

тастычным выглядзе. З другога боку, аднак, самая форма вежы вызначана тут, мабыць, болей правільна: у пляне яна паказана васьмікутнай, а на малюнку вышыня яе дасягае чатырох паверхаў, і горні край муру закончаны зубцамі. Трэба лічыць, праўда, што паасобныя паверхі яе ня так ужо рэзка аддзяляліся адзін ад аднаго і ня так моцна зьмяншаліся да гары; пераход, напэўна, быў болей паступовым, як гэта відадь з малюнкаў Смуглевіча; аднак і на гэтых апошніх паўднёва-заходняя вежа паказана васьмісьценнай, крыху звужанай у напрамку да гары і высокай на чатыры паверхі, што, мабыць, цалком адпавядае запраўднасьці. Калі на рысунку з пляну Брауна вежы Горняга замку здаюцца круглымі і трох’яруснымі, — дык гэта, пэўна, трэба аднесьці толькі за кошт схэматычнасьці данага рысунку.

Наагул з усіх памянёных крыніц найболей дэтальнымі, правільнымі і дакладнымі зьяўляюцца, відаць, акварэлі Смуглевіча. Зацьверджаньне гэтае грунтуецца на магчымасьці бясспрэчнае праверкі некаторых з іх ліку шляхам параўнаньня да захаваных яшчэ і ў цяперашні час будынкаў, напр., Вострае брамы, прычым выяўляецца, што ў сваіх малюнках Смуглевіч вельмі ўважліва падыходзіў да орыгіналаў і імкнуўся да найбольшае беззаганнасьці іх перадачы. Аб тым-жа самым, апроч таго, сьведчаць і зарысоўкі замкаў, якія былі паўтораны у малюнках Смуглевіча па некалькі раз з розных