Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/175

Гэта старонка не была вычытаная

ДОЛЬНІ ЗАМАК У ВІЛЬНІ.

Дольні замак у Вільні, ад якога ў цяперашні час не захавалася нічога, апроч толькі часткі аднае вежы, якая складае дольні паверх званіцы Катадральнага касьцёлу, вядомы нам з тых самых крыніц як і Горні замак, г. зн. з малюнку на пляне Брауна, пляну Россі, і акварэляй Смуглевіча, і апроч таго яшчэ з аднэй старадаўняй літографіі, дзе зьмешчана частка палацавае будовы прылеглая да касьцёлу[1]. Цалком увесь замак паданы толькі на пляне Брауна, прычым рысунак гэты ўсходзіць да яго конструкцыі з часоў Жыгімонта Аўгуста. Усе іншыя крыніцы малююць яго толькі фрагмэнтарна, і апроч таго ў пазьнейшым выглядзе, паколькі некаторыя часткі замку яшчэ дарабляліся і перабудоўваліся пасьля складаньня пляну Брауна, у канцы XVI і ў XVII сталецьці. Гэтым часткова і павінна тлумачыцца некаторая неадпаведнасць, якую мы наглядаем паміж рысункам Брауна і болей позьнімі малюнкамі, што можа і ня сьведчыць аб памылковасьці тых ці

  1. Адноўлена ў Weber’a: Wilna, стар. 20.