Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/177

Гэта старонка не была вычытаная

ДОЛЬНІ ЗАМАК У ВІЛЬНІ.

значыцца ў запраўднасьці правільнасьці гэтае ня было, і яна зьяўляецца толькі вынікам штучнага і памылковага выпраўленьня, унесенага ўкладальнікам пляну. Тым часам, уважлівы разгляд пляну цалком зусім не выяўляе тэндэнцыі ўносіць гэткія выпраўленьні ў такія часткі, якія ў запраўднасьці былі асымэтрычнымі. Тыя раёны места, асабліва ў ваколіцах, для якіх зьяўлялася характэрнай выпадковая скучанасьць разьмешчаных без усялякае сыстэмы маленькіх драўляных домікаў, — захавалі і на рысунку Брауна свой бяссыстэмны, асымэтрычны характар, у той час як асяродкакая частка места выяўляе болей правільнае расплянаваньне, і нарэшце тэрыторыя Дольняга замку паказана ў выглядзе правільнага простакутніка, з абкружанымі рознастайнымі будовамі правільнымі нутранымі панадворкамі. Калі прыняць дапушчэньне Глебава, — дык вельмі цяжка вытлумачыць, якія падставы меў аўтар пляну для наданьня фактычна няіснуючае правільнасьці аднэй толькі гэтай тэрыторыі, тады, як у іншых частках свайго рысунку, нават у выяўленьні Горняга замку, ён такіх выпраўленьняў не рабіў. Апроч таго, і наогул трэба зазначыць, што ў замковай архітэктуры XVI сталецьця няравільны плян будовы здаецца мала магчымым; у гэты час пляны замковых будоў былі ўжо канчаткова ўсталяваны; мы бачылі, што яшчэ здаўна беларускае замковае