Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/178

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАМКОВАЕ БУДАЎНІЦТВА XIII–XVI СТ.

будаўніцтва імкмулася да правільных простакутных плянаў, і адмаўлялася ад іх толькі ў тых выпадках, калі таго вымагалі ўмовы мясцовасьці; для Віленскага Дольняга замку такія ўмовы ўжо не маглі граць ролі і значыцца простакутны плян быў для яго найболей лёгічным. Такім чынам, мы схіляемся да таго, каб лічыць палажэньне галоўнага палацу, паказанае на пляне Брауна, для свайго часу верным.

З другога боку, аднак, мы таксама не знаходзім падстаў, каб прыняць думку аб канчатковым зьнішчэньні гэтага палацу ў часе пажару 1610 году і аб пазьнейшай пабудове новага палацавага будынку ўжо ў іншым месцы. З докумэнтальных крыніц нічога пэўнага аб гэтым невядома, некаторыя-ж малюнкі Смуглевіча сьведчаць, наадварот, што і ў пазьнейшыя часы на месцы, зазначаным плянам Брауна, г. зн. з усходняга боку ўсяе замковае тэрыторыі знаходзілася нейкая палацавая пабудова. Бясспрэчна, гэта быў ужо ня зусім той самы будынак, што вызначаны плянам Брауна; пасьля складаньня гэтага пляну, бязумоўна, адбываліся розныя пераробкі, якія часткова маглі мяняць нават і расплянаваньне паасобных дэталяй, — але ўсё-ж палацавы будынак і ў гэтых пазьнейшых пераробках застаўся на ранейшым месцы. Іншая справа, што з тых самых малюнкаў, а таксама з памянёнае літографіі відаць, што нейкая частка палацу шчыльна падыходзіць да Катадральнага касьцёлу; факт гэты бясспрэчны, але ён павінен з нашага погляду тлумачыцца тым, што ў часе пазьнейшых пераробак да старадаўняга, можа і пераробленага палацавага корпусу дадана была новая прыбудоўка, якая стала на месца паказанага ў Брауна нутранога муру, г. зн. пэрпэндыкулярна да старога будынку, і адным з сваіх бакавых фасадаў запраўды злучылася з касьцёлам. Такім парадкам, пры пашырэньні замковых памяшканьняў тут усё-ж быў захаваны ранейшы правільны плян, і новы будынак зусім не парушыў ранейшае суцэльнасьці ўсяе пабудовы. Падстаў для дакладнага датаваньня гэтых перабудовак, таксама, праўда, як і папярэдняга адбудаваньня замку, мы ня маем. Грунтуючыся, аднак, як на малюнках Смуглевіча, так і на памянёнай літографіі, якія досыць дэтальна перадаюць паасобныя часткі будынкаў, мы лічым мала магчымым адносіць іх да XVII сталецьця, тым болей, што і докумэнтальныя крыніцы гэтага часу, напр. замковы інвэнтар 1622 г.[1], сьведчаць хутчэй аб нязначных пашкоджаньнях, зробленых пажарам 1610 году і аб адносна дробных рэпарацыях, ніж аб якіх-колечы вялікіх і капітальных перабудовак. На нашую думку, Дольні замак у тым выглядзе, як мы яго бачым на пляне Брауна, узьнік у выніку грунтоўных яго адбудоў, якія адбыліся не адразу, але пачынаючы яшчэ з панаваньня Жыгімонта Старога і першых гадоў Жыгімонта Аўгуста, а той выгляд яго, які засьведчаны пазьнейшымі крыніцамі, галоўным чынам малюнкамі Смуглевіча, усходзідь да крыху пазьнейшых яго пераробак, у аснове сваёй, аднак, зробленых усё-ж не пазьней другое паловы XVI сталецьця, і толькі ў нязначнай сваёй частцы, магчыма, належных ужо і да XVII-га. Такім чынам,

  1. Акты, издаваемые Виленской Археографической Комиссией, т. XX, № 214.