Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/181

Гэта старонка не была вычытаная

ДОЛЬНІ ЗАМАК У ВІЛЬНІ.

ўсходзе, каля паставы Замковае гары.

Толькі з паўночнага боку агарода замку набывала больш-менш умацаваны характар. На паўночна-ўсходнім рагу знаходзіўся невялікі простакутны будынак, пакрыты двохспадным дахам, ад якога ўздоўж Антакольскага шляху і берагу Вяльлі адыходзіў у кірунку на захад досыць высокі і моцны мур, а паралельна яму быў працягнуты другі, нутраны, які пачынаўся ад паўночна-заходняга рогу малога палацу. Магчыма, што толькі гэтая частка замку, якая выходзіла на бераг Вяльлі з яе амаль што яшчэ незаселеным у тыя часы супроцьлеглым берагам, лічылася больш-менш небясьпечнай у выпадку нападу, і з гэтай прычыны атрымала некаторыя абарончыя ўмацаваньні, у той час як усе іншыя бакі замку, абкружаныя местам з яго асобнымі мурамі, маглі быць пакінуты без такіх спэцыяльных прылад. Характар умацаваньня паўночнага боку вызначаны на пляне досыць схэматычна; відаць, аднак, што з паўночна-заходняга рогу надворны мур быў закончаны невялікай вежай на квадратовай аснове з чатырохсьценным пірамідальным дахам; адсюль далей пад простым вуглом адыходзіў яшчэ адзін кавалак муру, які з паўночнага боку злучаўся з Катадральным касьцёлам; нарэшце, у самай сярэдзіне надворнага муру знаходзілася высокая ўмацаваная вежа васьмісьценнае формы, падобная па сваіх агульных абрысах да аднае з веж Горняга замку, але вышынёю на тры паверхі. Разам з зазначанай намі вышэй круглай паўднёва-заходняй вежай, яна зьяўлялася пабудовай яшчэ старога, чыста фортыфікацыйнага тыпу. Масыўныя муры першага яе паверху мелі невялікія круглыя боійніцы; другі паверх быў абведзены высокай галярэяй, і ў кожнай грані меў адно вакно; нарэшце, трэці паверх з зубцамі і амбразурамі быў перакрыты пірамідальным васьмісьценным дахам. Па сваіх памерах увесь гэты будынак павінен быў быць досыць значным, але ў адносінах да ўсяе тэрыторыі Дольняга замку цалком ён здаецца ўсё-ж ня зусім адпаведным для мэт запраўднае абароны хаця-б нават аднаго паўночнага боку. У гэтых адносінах, між іншым, цікава, што ў паказьніку да пляну Брауна вежа гэтая азначана назвай “Der Lucerne”; магчыма, гэта зьяўляецца паказаньнем на тое, што ў сярэдзіне XVI сталецьця ёй не надавалі ўжо пераважнага стратэгічнага значэньня, а ўжывалі яе для якіх-колечы іншых мэт, напрыклад, у якасьці маяка, які паказваў месца знаходжаньня Дольняга замку пры набліжэньні да яго з паўночнага боку або па плыні Вяльлі.

Усе пералічаныя намі абаронныя часткі, як бачым, ня гралі асабліва значнае ролі ў агульным пляне віленскага Дольняга замку; нават болей — яны былі настолькі слабыя, што ледзь ня зусім пазбаўлялі яго значэньня сур’ёзнага ваеннага ўмацаваньня, якое