Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/184

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАМКОВАЕ БУДАЎНІЦТВА XIII–XVI СТ.

будынкам, і аналёгічна яму мае рагавыя вежы, але зусім нязначных памераў, ня вышэй асноўных муроў і вельмі малога дыямэтру. Зусім інакш, аднак, апрацавана тут пакрыцьцё; замест двохспаднага даху мы бачым тут на надворным фасадзе чатыры паўцыркульныя фронтоны з бойніцамі, над якімі крыху навісае дах, а самы верхні край яго мае нейкія выступы, магчыма коміны. Надворны фасад гэтага будынку, у процілегласьць папярэдняму, ня мае контрфорсаў, але затое ён ажыўлены значна большым лікам вокан, разьмешчаных групамі па два ў горнім паверсе. Усё гэта надае яму значна адменны ад папярэдняга надворны выгляд, і можа сьведчыць аб болей позьнім часе яго пабудовы. Усё-ж, аднак, нічога істотна новага ў стылістычных адносінах тут яшчэ няма, і па сваім агульным характары будынак не супярэчыць магчымасьці яго аднясеньня яшчэ да сярэднявечных конструкцый, разам з Катадральным касьцёлам і прылеглай да яго ўмацаванай камяніцай. Усе гэтыя тры пабудовы складалі, пэўна, у часе іх зарысоўкі для пляну Брауна найболей старадаўнюю частку Дольняга замку, належную, магчыма яшчэ да XV сталецьця ці ў крайнім выпадку да самых першых пабудоў з эпохі Жыгімонта Старога. Новыя стылістычныя рысы былі ўнесены ў Дольні замак толькі ў іншых будынках, якія могуць быць аднесены ўжо да часоў Жыгімонта Аўгуста.

Першы з гэтых будынкаў паказаны плянам Брауна побач з “домам драбантаў”, далей на поўдзень. Ён ужо зусім ня мае ніякіх готыцкіх рыс у конструкцыі, і ў некаторых формах сваіх выразна сьведчыць аб надыходзе новае стылістычнае эпохі. Сярэдзіну яго займае вялікая і шырокая брама, да якой з двох бакоў далучаны параўнальна невялікія двохпаверхавыя прыбудоўкі; усё гэта перакрыта адным супольным двохспадным дахам. Бакавыя прыбудоўкі, паказаныя на рысунку без дэталяй, не выяўляюць асаблівае цікавасьці, — але апрацоўка асяродкавае часткі і брамы варта вядомае ўвагі. Самая брама выкладзена тут у выглядзе шырокае паўцыркульнае аркі і апрацавана з фасаду шэрагам каменных пліт альбо вялікіх цаглін. З двох бакоў пралёту знаходзяцца два досыць шырокія плоскія пілястры з простакутнымі базамі і кубічнымі капітэлямі; згары на іх пакладзены гзымс, які завяршае фасад спакойнай горызонтальнай лініяй. Ва ўсіх гэтых частках будынку ўжо адчуваецца рашучы адыход ад ранейшай готыцкай суровасьці ў бок новага будаўніцтва эпохі рэнэсансу з яго шырокай конструкцыйнай свабодай і замілаваньнем да гармонічных ураўнаважаных форм.

Тыя самыя рысы выяўляюцца і ў некаторых іншых пабудовах замку, але ўжо з супроцьлеглага ўсходняга боку. Пазасталая частка заходняга крыла, а таксама ўсё паўднёвае, наогул мала характэрны і ня спыняюць надоўга нашае ўвагі. Маленькі будынак, прылеглы да толькі што апісанай намі брамы, а таксама суседні з ім дом падскарбія пад № 6, паказаны на пляне занадта схэматычна і не выяўляюць ніякіх цікавых у стылістычным сэнсэ дэталяй; беспасрэдна-ж за імі з поўдня ўсё крыло ўжо канчаецца памянёнай намі раней круглай вежай. Адсюль пад простым вуглом да заходняга крыла