Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/187

Гэта старонка не была вычытаная

ДОЛЬНІ ЗАМАК У ВІЛЬНІ.

Intio anni 1552 usque ad finem 1562") ёсць паведамленьне, што за гэты час Жыгімонтам Аўгустам былі запрошаны ў Вільню тры малеры: Марцін Астроўскі і Войцех Хэлмінскі з Інаврацлава, і Станіслаў Ратка (або Радэк) з Пазнані[1]. Паколькі можна гадаць, што гэтыя малеры былі скарыстаны ласьне для малерскае аздобы некаторых памяшканьняў Дольняга замку[2], — пастолькі гэта часткова дае нам зазначэньне, што адбудова яго адбывалася ў пяцідзесятых гадох XVI сталецьця. Але бясспрэчна, што гэта ёсьць толькі адна выпадкова захаваная вестка аб некалькіх майстрох, якія мелі дачыненьне да памянёнае адбудовы; фактычна, лік іх павінен быў, зразумела, зьяўляцца значна большым, дый у першую чаргу тут павінны былі працаваць будаўнічыя архітэктары, якім былі даручаны часткова новыя пабудовы, часткова-ж рэпарацыі, аднаўленьні і пашырэньні старых. Сярод апошніх маглі быць таксама і чужаземцы, напрыклад, італьлянцы[3], якія з самага пачатку XVI сталецьця ўжо працавалі ў Кракаве, і якіх Жыгімонту было ня цяжка пераправіць у Вільню, — а можа якія-колечы мясцовыя іх вучні, ужо досыць добра знаёмыя з прыёмамі і конструкцыямі італьлянскае архітэктуры. У кожным выпадку, ласьне перабудовы гэтага часу надалі, мабыць, Дольняму замку яго канчатковы, ужо зусім выразна рэнэсансавы выгляд, у якім ён нам вядомы з пазьнейшых у параўнаньні да пляну Брауна крыніц, галоўным чынам з малюнкаў Смуглевіча, дзе нават магчымыя яшчэ болей позьнія пераробкі XVII сталецьця не зацямняюць асноўнага, бясспрэчна, рэнэсансавага аблічча паказаных на іх замковых будынкаў.

На нашую думку, ёсьць усе падставы лічыць, што ласьне ў гэты час, гэта значыць прыблізна між 1550 і 1560 гадамі, Дольні замак мог атрымаць некаторыя дробныя відазьмены ў пляне, у якіх рысунак Брауна разыходзіцца з пазьнейшымі крыніцамі. Галоўны будынак палацу быў павялічаны шляхам прыбудоўкі да яго з паўночнага боку новага досыць вялікага корпусу на тры паверхі, рэшткі якога паказаны на старадаўніх малюнках у непасрэднай прылегласьці да будынку Катадральнага касьцёлу[4]. Корпус гэты быў збудаваны, мабыць, на месцы зьмешчанага на пляне Брауна

  1. Pamiętnik Warszawski czyli dzieńnik nauk I umiejętności. Tom II. Warszawa, 1815. Str. 155.
  2. Пар. Sobieszański, ор. сіt., II, 137.
  3. Ёсьць, напрыклад, весткі, што ў пабудовах гэтых прымалі ўдзел італьлянцы Giovanni Maria і Giovanni de Senis. Baliński: Historya Miasta Wilna,II, 94.
  4. Вядома, між іншым, што ў 1543 годзе для нейкіх пабудоў у Дольнім замку забраны быў пляц, які належаў Катадральнаму касьцёлу, замест чаго апошні атрымаў новы пляц на Антокалі. (Kraszewski: Wilno, I. 239–240). Магчыма, што ў гэты час ужо была запроектавана прыбудоўка новага замковага корпусу, прылеглага да Катэдры, якая і адбылася ў крыху пазьнейшыя часы.