Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/204

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАМКОВАЕ БУДАЎНІЦТВА XIII–XVI СТ.

пачынаючы ласьне з XVI сталецьця.

На жаль, лік прыватных замковых будоў, захаваных да нашага часу, зьяўляецца вельмі нязначным; большая частка іх або зусім зьнішчана, або ляжыць у бясформенных руінах; тыя-ж замкі, якія захаваліся лепей, у сучасны момант зьяўляюцца недаступнымі для беспасрэднага вывучэньня[1]. З гэтай прычыны, для характарыстыкі ўсяго зазначанага намі вышэй напрамку ў позьняй замковай архітэктуры Беларусі мы змушаны абмежавацца толькі адным, праўда вельмі тыповым і паказальным помнікам, а ласьне замкам у Міры (Наваградзкага павету на Меншчыне), які ў свой час быў належным чынам абмераны і сфотографаваны[2], з прычыны чаго і цяпер, нават, не зважаючы на немагчымасьць яго вывучэньня на месцы, ён можа быць разабраны намі досыць дэтальна[3].

Мірскі замак, пабудаваны ў першай палове XVI сталецьця як прыватная ўласнасьць роду Ілінічаў, зьяўляецца да таго-ж адным з найлепшых наогул узораў прыватнага замковага будаўніцтва. Два разы разбураны — у 1655 і 1705 годзе, ён быў потым адноўлены і захоўваўся ў цэлым відзе да 1794 году. У гэтым годзе ён моцна быў пашкоджаны ў часе бойкі між паўстанцкім атрадам і расійскім войскам, а ў 1812 годзе разбурэньне было закончана выбухам, які напалову зруйнаваў усходнюю рагавую вежу і частку палацавага будынку. На працягу далейшага часу замак ужо ня служыў за жылое памяшканьне, і паступова зварачаўся ў руіны, хаця ў 1915 годзе, у

  1. Усе яны знаходзяцца ў Заходняй Беларусі, г. зн. якраз у тэй частцы, якая цяпер належыць Польшчы, і дзе дасьледчая праца па вывучэньні старажытных помнікаў, пакуль што, для нас немагчыма.
  2. Праца гатая была зроблена ў 1915 годзе І. Iодкоўскім, які апублікаваў шэраг здымкаў, плянаў і зарысовак у томе VI “Древностей” Камісіі па ахове старажытных помнікаў Маскоўскага Архэолёгічнага Т-ва (стар. LIV–LХХІІ).
  3. Магчыма, нават, што ў параўнаньні да памянёных матар’ялаў Іодкоўскага праца на месцы і не магла-б даць большы лік належных даных, паколькі ў 1915 годзе замак знаходзіўся яшчэ ў досыць добрым параўнальна становішчы, а ў часе апошняе вайны быў ледзь не дашчэнту зруйнаваны. Есьць весткі, нібыта ў апошнія часы робіцца яго рэстаўрацыя; але невядома, насколькі яна адпавядае ранейшаму выгляду будовы, і ў кожным выпадку гэта ўжо ня тое, што беспасрэдна захаваны ад старадаўніх часоў будынак, якім ён быў у часе дасьледваньня Іодкоўскага.