Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/206

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАМКОВАЕ БУДАЎНІЦТВА XIII–XVI СТ.


З паўночна-ўсходняга і паўднёва-ўсходняга бакоў два ўзаемна пэрпэндыкулярныя палацавыя корпусы складаюць адну суцэльную пабудову як з адпаведнымі мурамі, якія зьяўляюцца надворнымі мурамі гэтых корпусаў, гэтак і з рагавымі вежамі, уваходы ў якія распачынаюцца з крайніх рагавых памяшканьняў палацу. Паўднёва-ўсходні корпус складаецца ў дольнім паверсе з васьмі паасобных памяшканьняў, а паўночна-ўсходні — з шасьці, прычым абодва яны маюць вокны толькі з боку нутранога дзядзінцу, а ў надворных сваіх мурох прарэзаны нязначным лікам бойніц. Дольнія паверхі зьяўляюцца першапачатковай часткай палацу, да якой, мабыць, далучаліся раней драўляныя будынкі. Пазьней, але мусіць у канцы ці наагул у другой палове таго самага XVI сталецьця, былі надбудаваны горнія паверхі, дзе вокны знаходзяцца ўжо ня толькі з нутранога, але таксама і з надворнага боку, і тады ўвесь палац набыў той закончаны выгляд, у якім ён і быў нам вядомы да апошняга часу. Як вынікае з вышэйпаданага, палац мае, такім чынам, у сваім складзе тры з ліку чатырох рагавых веж замку. Чацьвертая вежа, заходняя, разьмешчана паасобна, і ўвахад у яе зроблены з нутранога дзядзінцу, беспасрэдна з гарматнае пляцоўкі.

Увесь гэты плян Мірскага замку, у значна больш чыстым відзе, ніж пляны адначасовых з ім дзяржаўных замковых будоў Вялікага Княства Літоўскага, можа лічыцца за канчатковае завяршэньне тых асноўных замковых тыпаў беларуска-літоўскае архітэктуры, якія намячаліся яшчэ ў