ЗАМКОВАЕ БУДАЎНІЦТВА XIII–XVI СТ.
Толькі пазьней ёы быў значна паменшаны, — часткова, магчыма, у сувязі з некаторымі новымі абароннымі пабудовамі, накшталт бастыёнаў, а таксама дадатковага пярэдняга муру перад галоўным фасадам, з пабудовай якога машыкулі і бойніцы гэтага фасаду, напрыклад, ужо павінны былі амаль што страціць сваё ранейшае значэньне, настолькі, што некаторыя з іх, як мы бачылі, нават былі закладзены цэглай. У іншых частках замку, аднак, а ласьне ў вежах, такія пазьнейшыя пераробкі былі мала магчымы, паколькі абаронныя прылады былі ў іх болей сьцісла і беспасрэдна зьвязаны з самімі архітэктурнымі іх конструкцыямі.
Калі муры Мірскага замку з архітэктурнага боку наагул мала цікавы, і маюць выключна фортыфікацыйнае значэньне, — дык вежы яго, наадварот, маюць асаблівую скончанасьць і багацьце архітэктурных форм і дэкорацыйных дэталяй, не зважаючы на сваю асноўную абаронную ролю.