Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/211

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАМАК У МІРЫ.

адна высокая, у луку якой прабіта маленькая шчылінападобная бойніца. Такую апрацоўку мае толькі зьвернутая наперад шырокая грань васьмісьценьніка, а бакавыя вузкія грані цалком запоўнены вялікімі нішамі з аналёгічнымі бойніцамі ў іх. Чацьвёрты паверх і надбудаваны над ім дэкорацыйны ярус апрацаваны аднолькава па ўсіх гранях; ад трэцяга паверху чацьвёрты аддзелены паглыбленай затынкаванай паласой, паралельна якой праходзяць два шэрагі трыкутных паглыбленьняў; самы паверх мае вокны,