Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/220

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАМАК У МІРЫ.

лічыць адным з найболей орыгінальных помнікаў беларускае замковае архітэктуры, дзе стылістычная нявытрыманасьць зусім ня шкодзіць агульнаму ўражаньню; важкія вежы ў злучэньні з суровымі мурамі палацу ствараюць тут асаблівы эфэкт і маюць зусім сваеадменную архітэктурную выразнасьць. У гэтых адносінах, нават, Мірскаму замку можна часам аддаць перавагу ў параўнаньні да значна больш вытрыманых стылістычна, але значна меней самастойных віленскіх тыпаў. У Дольнім віленскім замку, напрыклад, адбывалася проста замена аднаго стылю на іншы ў процэсе яго паступовае адбудовы; тым часам, у Мірскім замку была цалком захавана першапачатковая схэма, але ў хуткім часе ў ранейшую готыку як-быццам уліліся і ўрасьлі пазьнейшыя рэнэсансавыя формы. Такім чынам, у аднэй пабудове тут як-бы сынтэзаваліся стылістычныя элемэнты розных эпох. Гэта быў апошні этап разьвіцьця беларуска-літоўскае замковае архітэктуры, які падводзіў, быццам, нейкі рэальны парахунак усяму гэтаму разьвіцьцю.

Зразумела, далейшая эволюцыя была ўжо адсюль немагчыма, ды фактычна і непатрэбна. Прыватныя замкі зьявіліся ў каменнай архітэктуры Беларусі апошнімі запраўды замковымі пабудовамі, пасьля чаго маглі быць ужо толькі два адасобненыя шляхі для самастойнага і незалежнага разьвіцця з аднаго боку спэцыяльнага, цытадэльнага, і з другога — чыстага палацавага будаўніцтва.

Дадатак да разьдзелу III.

Выняткі з апісаньня фрэскавых росьпісаў замку ў Троках, зробленага Вінцэнтам Смакоўскім у 1822 г. (Wincenty Smokowski: Wspomnienie Trok w 1822 г. — “Athenaeum”, wyd. przez J. Kraszewskiego T. V. Wilno 1841).

Strona południowa 1 – go piętra.

1) Ponieważ grubość ścian zamku na pierwszem piętrze do czterech łokci dochodzi, dwa przeto zlomania jakie na oknach widzieć się dają są obszerne i historyczne sceny z figure przez połowę naturalnej wielkości wygodnie pomieścić mogły. Framuga pierwsza w górze połkołem zaokraglona ma sześć łokci wysokości, z odpowiedną szerokością: spód zaś deszczami i czasem zniszczony miał szczerbę na dwa łokci głęboką. Z lewej strony i w górze tynk miejscami opadł, a resztki pozostałe spłókane żadnego śladu malowideł nie pokazują. Na prawéj stronie w złomaniu od wewnętra malowana figura w czarnej dlugiej sukni, siedząca w profile na taburecie, głowę i ocze ma zwrócone na widzów, ręka prawa w łokciu schylona w blizkości twarzy trzyma czaszę z koloru do złotej podobną, wielkością spodka filizanki nie przechodzącą. Stopy i część taburety z tynkiem opadły. Wyraz twarzy nic nie znaczący, włosy na głowie krótkie i dość regulernie ułożone. Dno zupełnie spłowiało, po prawej tylko stronie równo kolan w oddaleniu widzieć sie daje naczynie drewniane ze kształdo skrzyni, czy do taburety podobne.

2) Ta framuga równego co do wielkości i załamań wymiaru lepej się oparła niewczasom, gdyż i tynk niezbyt uszkodzony i malowania dość wyrazne były. Na sciane od wnętrza załomanej siedzi osoba w profile, na krześle z poręczami, stojącym na podniesieniu o kilka stopni wywyższoném. Czapka na głowie dość wysoka, w górze czworokątna, ciemna: twarz zdała się młoda gdyż