Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/225

Гэта старонка не была вычытаная

Разьдзел IV.


Беларуская готыка ХV–ХVІ сталецьця.


1.

Пачатковае готыцкае будаўніцтва і два тыпы готыцкіх помнікаў у Беларусі.

Пытаньне аб пахаджэньні готыцкіх форм у беларускай мураванай архітэктуры, таксама як і пытаньне аб часе зьяўленьня іх на беларускай тэрыторыі, само па сабе не належыць да ліку пытаньняў складаных. Апроч некаторых романскіх дэталяй, якія ў свой час адыгралі вядомую ролю для беларускага будаўніцтва, готыцкія формы, як мы ўжо бачылі, зьявіліся наагул аднымі з першых заходня-эўропейскіх форм, прынятых і распрацаваных беларускай архітэктурай. У папярэднім разьдзеле мы паказалі, што першыя ўзоры ваеннае готыкі, створаныя пад беспасрэдным уплывам нямецкіх “крыжацкіх” будоў, сустракаюцца ўжо ў самых старых з ліку беларуска-літоўскіх замкаў, і што ў канцы XIV сталецьця, у кожным разе, у некаторых з іх ужо ўсталяваліся досыць складаныя готыцкія сыстэмы. Прыблізна да гэтага самага часу, хутчэй за ўсё, можа быць таксама дапасаваны і пачатак царкоўнае готыкі ў Беларусі. Рашучым момантам тут, мабыць, зьявіўся офіцыйны пераход беларуска-літоўскага вялікага князя да каталіцтва, які адбыўся ў 1385 годзе, пасьля чаго, пераважна ў Вільні, быў змураваны цэлы шэраг касьцёльных будынкаў, — магчыма пры беспасрэдным удзеле нямецкіх майстроў, і ў характары тыповае нямецкае цаглянае готыкі. Той самы готыцкі і разам з тым ласьне нямецкі характар маюць шмат якія пазьнейшыя як замковыя, так і царкоўныя пабудовы Беларусі ў цягу ўсяго XV сталецьця.

Калі, аднак, самае пахаджэньне готыцкае архітэктуры ў Беларусі і зьяўляецца досыць ясным, — дык таго самага зусім нельга сказаць адносна далейшага разьвіцьця готыцкіх архітэктурных форм у гэтай краіне, і адносна тых відазьмен, якім формы гэтыя тут падлеглі. Апошнія водгукі готыцкіх конструкцый мы сустрака-