Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/228

Гэта старонка не была вычытаная

ВІЛЕНСКІЯ КАСЬЦЁЛЫ: МАРЦІНА І СТАНІСЛАВА.

глядаем у старадаўняй замковай архітэктуры, а ласьне, што чужаземныя готыцкія формы цалком нязьменена пераносіліся на беларускі грунт, і можа толькі ў самых нязначных дэталях крыху дапасоўваліся да тых ці іншых мясцовых умоў. У данай галіне гэта магло выяўляцца нават яшчэ болей выразна ў параўнаньні да замковага будаўніцтва, бо з аднаго боку тут з самага пачатку зьяўляўся магчымым беспасрэдны ўдзел чужаземных майстроў, з другога-ж боку, з тае прычыны, што беспасрэднаму пераносу чужаземных архітэктурных форм у пачатковае касьцёльнае будаўніцтва тут яшчэ мала магла перашкаджаць якая-колечы ранейшая будаўнічая традыцыя. На жаль, аднак, як мы ўжо адзначалі, самыя раньнія помнікі беларускага касьцёльнага будаўніцтва, а ласьне віленскія касьцёлы Марціна, Станіслава (Катадральны) і Яна, для вывучэньня страчаны канчаткова. Першы з іх яшчэ з XV сталецьця быў напалову зруйнаваны, у канцы XVIII сталецьця складаў бясформенныя руіны, і ў пачатку XIX сталецьця быў зьнішчаны дашчэнту. Разам з Катадральным касьцёлам ён мабыць належаў да ліку найболей старых касьцёлаў у Вільні, — але конструкцыя яго застаецца для нас зусім невядомай, і нават адзін з малюнкаў Смуглевіча ня можа дапамагчы ў гэтай справе, бо ў часе складаньня малюнку пазасталыя рэшткі будынку ўжо зусім страцілі сваю конструкцыйную выразнасьць. Другі з ліку памянёных намі будынкаў, Катадральны касьцёл Станіслава, у пачатковай сваёй пабудове належаў, магчыма, яшчэ да 1386 г., але ў часе шматлічных пажараў і разбурэньняў Дольняга замку ён не адзін раз перарабляўся і перабудоўваўся, прычым у апошні раз, у 1783–1801 г., ён быў цалком перароблены нанова ў клясычным стылі. Праўда, на думку Weber’a, нават і ў сучасных пропорцыях яго нутраное прасторы можна яшчэ заўважыць некаторыя рысы яго сярэднявечнай конструкцыі. Weber правільна зазначае, што аніводны з віленскіх касьцёлаў, апроч Катадральнага, ня мае такіх абрысаў і такіх прасторавых суадносін[1]. Але гэтага, зразумела, яшчэ занадта мала, каб мець хаця-б прыблізнае ўяўленьне яго ранейшых форм. Крыху болей у гэтых адносінах можа даць нам рысунак Катадральнага касьцёлу на пляне Брауна, які ў агульных рысах мы ўжо разглядалі ў папярэднім разьдзеле. Готыцкі характар будынку выяўлены на гэтым рысунку зусім ясна: касьцёл падзяляецца на тры нэфы, з якіх сярэдні значна вышэй за бакавыя; альтарная апсіда мае, здаецца, многасьценную форму; у вокнах ужыты выключна вострыя лукі; усе гэтыя рысы, разам з высокай завостранай вежай, сьведчаць аб досыць чыстых формах нямецкае царкоўнае готыкі амаль што яшчэ не закранутых мясцовай перапрацоўкай. Рысунку Брауна нель-

  1. Weber; Wilno, стар. 22.