Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/229

Гэта старонка не была вычытаная

БЕЛАРУСКАЯ ГОТЫКА XV – XVI СТ.

га, аднак, надаваць асабліва важнага значэньня ў стасунку да першапачатковых форм касьцёльнае готыкі ў Беларусі, бо Катадральны касьцёл паказаны тут ужо ў аднэй з пазьнейшых пераробак. Застаецца, нарэшце, толькі касьцёл Яна, закладзены ў 1388 годзе і скончаны першай пабудовай у 1426 годзе, — але ён яшчэ меней як Катадральны можа быць выкарыстаны для характарыстыкі раньняе беларускае готыкі, бо ў 1571 годзе ён быў грунтоўна перабудаваны ў стылі Адраджэньня[1], ніякіх-жа старадаўніх яго малюнкаў не захавалася. У сучасным сваім выглядзе ён захоўвае толькі самыя нязначныя першапачатковыя рысы свае конструкцыі, часткова ў нутраной прасторы, і галоўным чынам у вокнах, дзе ў некаторых выпадках яшчэ захаваліся вострыя лукі.

Такім чынам, з усяе пачатковае эпохі готыцкага будаўніцтва ў Беларусі мы ведаем надзвычайна мала. Аднак, тут усё-ж варта адзначыць адну досыць важную дэталь, а ласьне форму востралуку ў вокнах Катадральнага касьцёлу на малюнку Брауна і ў старых частках касьцёлаў Яна, якая пазьней у Беларусі ўжо ня ўжываецца, што пацьвярджае нямецкія асновы ў раньніх готыцкіх помніках беларускага касьцёльнага будаўніцтва.

Асновы гэтыя захоўваюцца, праўда, яшчэ і пазьней, але тут яны падлягаюць паступовым досыць істотным відазьменам. Прыкладам тут можа быць віленскі касьцёл Міколы, закладзены ў 1440 годзе на месцы ранейшага драўлянага будынку, і скончаны, мабыць, у другой палове XV сталецьця[2]. У нутраным яго ладзе яшчэ цалком пануе нямецкая готыка ў выглядзе пышных вахлярападобных і зорчатых скляпеньняў, надзвычайна блізкіх, напрыклад, да аналёгічных скляпеньняў Марыенбурскага замку[3]. Але характэрна, што тут за ўзор быў узяты помнік ужо не царкоўнае, а замковае готыкі, болей блізкае да ранейшай мясцовай архітэктурнай традыцыі. Магчыма, што ў сувязі з гэтым таксама і надворны выгляд Мікольскага касьцёлу набыў тую адносную прастату, якая робіць яго з першага погляду падобным хутчэй да цывільнага, ніж да касьцёльнага будынку. Мікольскі касьцёл складае параўнальна невялікую, простакутную ў пляне будыніну, пакрытую досыць высокім двохспадным дахам. Па рагох аднаго з вузкіх фасадаў, дзе знаходзіцца галоўны ўваход, зьмешчаны два нявысокія, але масыўныя контрфорсы. У апрацоўцы фасадаў ня відаць ніякіх дэкорацыйных дэталяй. Фасады разьбіты толькі разворамі вокан і ўваходаў, дзе ранейшыя вост-

  1. Труды IX Археологического с’езда в Вильне, т. II (артыкул В. Фронцкевича: Краткое описание римско-католических костелов гор. Вильны).
  2. Kraszewski: Wilno, II, 309. Некаторыя аўтары, аднак, адносяць яго ўжо да пачатку XVI ст. М. Balinskі: Historya miasta Wilna, II, 80.
  3. Пар. Essenwein: Handbuch der Architektur, IV, 2, мал. 403, 406.