БЭРНАРДЫНСКІЯ КАСЬЦЁЛЫ Ў ВІЛЬНІ.
усе-ж, аднак, застаецца бясспрэчным значнае падабенства галоўнага яго фасаду да нутраных фасадаў Марыенбурскага замку, а таксама і наагул выяўна адбітая ў ім характэрная пышнасьць позьня-нямецкае готыкі, зусім невядомая нам у іншых готыцкіх помніках Беларусі.
У Бэрнардынскім касьцёле, наадварот, адчуваюцца толькі некаторыя асноўныя рысы, якія набліжаюць яго да нямецкіх готыцкіх цэркваў, пры гэтым пераважна ў нутраным ладзе будынку; цалком-жа ён выяўляе настолькі істотныя конструкцыйныя і стылістычныя асаблівасьці, што ў шмат якіх адносінах яго ўжо можна лічыць за адзін з ліку першых узораў больш-менш самастойнага готыцкага будаўніцтва на беларускім грунце, дзе чужаземнае ядро глыбока схавана за шэрагам мясцовых напластаваньняў і модыфікацый агульнага архітэктурнага аблічча будынку. Увесь будынак тут як-быццам ужо зусім органічна вырастае з беларускага грунту і шчыльна лучыцца з ранейшай будаўнічай традыцыяй, — хаця-б, напрыклад, у такім конструкцыйным прыёме як рагавыя вежы, пашыраныя ва ўсім ранейшым замковым будаўніцтве Беларусі, і перанесеныя адтуль у касьцёльны будынак, што ў нямецкай царкоўнай архітэктуры было зусім невядома.
Абодва памянёныя будынкі, аднак, паўсталі амаль што адначасна, і нават былі злучаны ў адну суцэльную архітэктурную групу, так што кожны з іх на свой лад зьяўляецца характэрным для пэўнага часу і адбівае ў сабе адзін з бакоў таго агульнага процэсу разьвіцьця готыцкае архітэктуры ў Беларусі, які ў даным выпадку нас цікавіць. Касьцёл Ганны можа лічыцца за адзін з найболей яскравых паказьнікаў чыста нямецкіх уплываў на беларускае будаўніцтва і быць узорам цалком чужаземнага тыпу, прыстасаванага да віленскае глебы; у той самы час, Бэрнардынскі касьцёл дазваляе вызначыць вядомую сувязь такога тыпу з мясцовай традыцыяй і найболей важныя элемэнты яго органічнага