Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/237

Гэта старонка не была вычытаная

БЕЛАРУСКАЯ ГОТЫКА XV–XVI СТ.

таляй, і мае характэрнае заканчэньне ў выглядзе пяці высокіх і тонкіх веж, аздобленых вострымі шпілямі[1]. Архітэктурны падзел гэтага фасаду зьяўляецца досыць складаным. Дольнюю частку яго аддзяляе роўны горызонтальны гзымс, ніжэй якога у асобна абрамаваных палёх, знаходзяцца тры ўваходы з порталамі; бакавыя порталы маюць тут востралукі, у той час як сярэдні, у два разы болей шырокі, канчаецца паўцыркульнай аркай; але гэта ёсць вынік пазьнейшае пераробкі, бо на аднэй з акварэляй Смуглевіча з канца XVIII сталецьця мы бачым і ў сярэдзіне такі самы як і з бакоў готыцкі портал з востралукам[2]. Беспасрэдна над уваходамі ўся сярэдняя частка фасаду мае складаны падвойны падзел: адзін элемэнт яго расчляненьня складаюць некалькі раз паўтораныя моцныя простыя лініі, у выглядзе вертыкальных пілястраў і абапёртых на іх горызонтальных гзымсаў, што стварае адпаведныя абрамаваньні наўкола асноўных вокан; гэты першы мотыў архітэктурнага падзелу ня меней моцна перабівае другі, які ўносіць ужо лініі выгнутыя, супярэчныя яго простакутным абрысам, і прымушае асноўныя вокны разьбіцца на шэраг паасобных частак розных памераў і форм. Абапіраючыся ў асновы бакавых пілястраў, і як-бы перацінаючы просталінейнае абрамаваньне асяродкавых вокан, тут перакінута праз увесь фасад паўцыркульная арка, крыху вышэй якой разьмешчана яшчэ адна арка, але ўжо, “кілепадобнае” формы, зьведзеная сваёй верхавінай да асяродкавага найболей магутнага пілястру, што разьздзяляе ўвесь фасад па-

  1. Вежы гэтыя ў пачатку бягучага сталецьця рэмонтаваліся і часткова перакладаліся (“Древности”, т. III, М. 1909, стар. 141–143), але формы іх ня былі зьменены, як сьведчыць параўнаньне сучаснага выгляду будынку да тэй акварэлі Смуглевіча, аб якой мы кажам у вынасцы 2, а таксама да іншых старадаўніх малюнкаў, напрыклад, да літографіі Ph. Benoist, якую надрукаваў I. Wilczyński ў Парыжы ў 30–40 гадох XIX ст. (Ёсьць у маім уласным зборы, № 232).
  2. Акварэль гэтая рэпродукавана ў выданьні: Die St. Annenkirche und die Klostenkirchen von St. Bernhardin und St. Michael in Wilna. Bearbeitet von Walter Jäger. Wilna 1918.