Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/240

Гэта старонка не была вычытаная

БЭРНАРДЫНСКІ КАСЬЦЁЛ Ў ВІЛЬНІ.

вынікла, у процілегласьць касьцёлу Ганны, ужо цалком з мясцовых крыніц і традыцый. Праўда ў пераходным тыпе віленскага Бэрнардынскага касьцёлу мы яшчэ маем вядомае падабенства агульнага пляну будынку ў выглядзе простакутніку з дадаткам вялікае многасьценнае апсіды; таксама асноўны характар галоўнае архітэктурнае масы, пакрытае двохспадным дахам, застаўся нязьмененым нават і ў далейшых адменьніках. Рысы гэтыя, аднак, зусім ужо не такія істотныя, каб тут можна было казаць аб якой-колечы беспасрэднай генэтычнай сувязі з касьцёлам Ганны. Грунтоўна адменная апрацоўка аналёгічнага пляну нават ужо і ў Бэрнардынскім касьцёле дазваляе бачыць зьявішча зусім іншага стылістычнага парадку, а яшчэ далей і падабенства пляну зусім зьнікае. Такім чынам, касьцёлу Ганны даводзіцца адвесьці ў беларускім готыцкім будаўніцтве цалкам адасобненае месца: гэта яшчэ тыповы помнік “готыкі ў Беларусі”, занесены ў Вільню ў чыстых нямецкіх формах, і ніяк ня зьліты з лініяй самастойнага разьвіцьця беларускага готыцкага будаўніцтва, якое, аднак, ужо ў часы пабудовы гэтага касьцёлу распачынала выяўляцца ў болей органічных і сваеадменных формах, часткова выходзячы з традыцый ранейшае замковае архітэктуры.

Для характарыстыкі гэтае новае архітэктурнае плыні, дзе ўжо вызначаюцца асноўныя элемэнты таго архітэктурнага стылю, да якога мы дапасоўваем назву “беларускае готыкі”, і які канчаткова аформіўся толькі ў першай палове XVI сталецьця, — як мы ўжо зазначылі, трэба аддаць увагу больш-менш адначаснаму з касьцёлам Ганны, можа крыху толькі пазьнейшаму, Бэрнарданскаму касьцёлу, як аднаму з найболей выдатных узораў.

Віленскі Бэрнардынскі касьцёл, заснаваны ў 1468—1469 г., быў спачатку драўляным, але пасьля зьнішчэньня яго пажарам 1475 году на тым самым месцы распачата была пабудова мураванага касьцёлу, скончаная па адных вестках у 1512—1516, па другіх — у 1525 годзе, але ў кожным разе ў пачатку XVI сталецьця[1]. У часе маскоўскае вайны будынак гэты быў часткова разбураны і падлягаў рэпарацыі ў 1661—1667 г.[2]. Нарэшце ў 1794 г. ён быў закрануты пажарам, пасьля чаго адбыліся ізноў некаторыя аднаўленьні[3]. Такім чынам, першапачатковая яго конст-

  1. Аб Бэрнардынскім касьцёле наогул гл. наступнае: A. Szyszko-Bohusz: Warowne zabytki architektury Koscielnej w Polsce i na Litwie. – Sprawozdania Komisyi do badania historyi sztuki w Polsce, IX, zesz. III і IV. 1914, str. 370−375; И. Иодковский: Церкви, приспособленые к обороне в Литве и Литовской Руси. — “Древности”, VI, 269. Die St. Annenkirche und die Klostenkirchen von St. Bernhardin und St. Michael in Wilna, стар. 25−40; Труды IX Археологического с’езда в Вильне, II, 208−209.
  2. Kraszewski: Wilno, 11, 315.
  3. Ibidiem, 317.