Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/241

Гэта старонка не была вычытаная

БЕЛАРУСКАЯ ГОТЫКА XV–XVI СТ.

рукцыя паходзіць прыблізна з таго самага часу як і касьцёл Ганны, але часткова яна відазьменена пазьнейшымі пераробкамі. Так, напрыклад, абодва фронтоны будынку былі змураваны нанова ў стылі барокко, цалком перакладзены крыжовыя скляпеньні сярэдняга нэфу, і нарэшце перабудаваны рагавыя вежы заходняга фасаду. Іншыя часткі засталіся ў першапачатковым выглядзе, і сярод іх асаблівую характэрнасьць мае паўднёва-ўсходняя рагавая вежа, а таксама бакавыя фасады з вялікімі готыцкімі вокнамі і абапорнымі эскарпамі, шэрагі бойніц у паўночным муры, і перакрыцьці абодвых бакавых нэфаў з складанай сыстэмай позьняготыцкіх скляпеньняў. Нарэшце, што важней за ўсё, не зважаючы на ўсе пазьнейшыя дадаткі і пераробкі, цалкам нязьменена захаваўся ўвесь агульны першапачатковы характар будынку, які мае вельмі просты і ў той самы час монумэнтальны выгляд вялікага простакутнага гмаху з двохспадным дахам і рагавымі вежамі. Вежы гэтыя далучаны да асноўнага масыву будынку ў ліку трох: дзьве па рагох заходняга фасаду, і адна — з паўднёва-ўсходняга рогу; з характару агульнай конструкцыі будынку тут можна было-б чакаць і яшчэ аднае, чацьвертае вежы з супроцьлеглага боку, г. зн. з паўночна-ўсходняга рогу, — што мы запраўды і бачым у пазьнейшых помніках канчаткова аформленай беларускай готыкі, — але ў гэтым месцы будынак Бэрнардынскага касьцёлу беспасрэдна злучаны з будынкамі кляштару, так што чацьвертае вежы няма. Паколькі, аднак, будынкі кляштару паходзяць ужо з пазьнейшага часу, а ласьне з XVII сталецьця, — пастолькі магчыма, што першапачаткова тут і была гэтая чацьвертая вежа; у кожным разе, гэткае дапушчэньне ўжо выказвалася ў спэцыяльнай літаратуры[1]. У такім выпадку, Бэрнардынскі касьцёл быў адным з першых узораў таго характэрнага для беларускае готыкі чатырохвежавага тыпу царкоўнага або касьцёльнага будынку, які так дакладна быў распрацаваны ў беларускім будаўніцтве крыху пазьней, г. зн. у сярэдзіне XVI сталецьця.

Пытаньне аб пахаджэньні гэтага сваеадменнага архітэктурнага тыпу нам давядзецца яшчэ закрануць больш падрабязна ў далейшым. Зьяўленьне яго ў Беларусі нельга лічыць нечаканым, калі ўзяць на ўвагу шырокае ўжываньне рагавых веж у замковых будынках, пачынаючы яшчэ з XIV сталецьця. Але надзвычайна цікавай зьяўляецца бясспрэчная генэтычная сувязь яго зусім не з ранейшай царкоўнай, а ласьне з ваенна-замковай архітэктурнай традыцыяй, якая асабліва ўзмацняецца яшчэ і тым, што ўсе царкоўныя будынкі гэтага тыпу, у тым ліку і Бэр-

  1. М. Sokolowskі: Dwa gotycyzmy, wileński i krakowski, w architekturze i zlotnic wie i zródła ich znamion charakterystycznych. – Sprawozdania Komisyi do badania historyi sztuki w Polsce, VIII, zwsz. I і II, 1907, str. 5–6.