ЦАРКВА Ў СЫНКАВІЧАХ.
пагрунтаваным на ўласьцівых гэтай апошняй прыёмах і формах, новым цытадэльна-царкоўным будаўніцтвам. Запраўды, у абодвых выпадках характар прарэзанай бойніцамі аркатуры цалкам аналёгічны ў сваіх абрысах і мае зусім тое самае прызначэньне. Але гэта яшчэ ня ўсё: ня толькі ў аднэй абароннай сыстэме, але і наагул у стасунку да ўсяе конструкцыі Сынкавіцкае царквы, аналёгія можа быць яшчэ болей паглыблена шляхам набліжэньня гэтай конструкцыі да такога, напрыклад, абароннага будынку, як брама Субач у тых самых віленскіх цытадэльных мурох, дзе падабенства да Сынкавіцкае царквы ўжо не абмяжоўваецца аднэй толькі баявой аркатурай, але выяўляецца таксама і ў разьмяшчэньні гэтае аркатуры наўкола блізка падобнага ў сваіх агульных абрысах будынку. Калі параўнаць між сабою браму Субач і Сынкавіцкую царкву, дык можна адразу адзначыць вельмі блізкае агульнае іх падабенства і ў асноўным простакутным масыве будовы, і ў характары высокага даху, і ў разьмяшчэньні рагавых веж, блізка прысунутых да будынку і зьвязаных з ім баявым аркатурным поясам у суцэльную абаронную адзінку, — прычым ані розьніца пляну, ані дэталі апрацоўкі фасадаў, ані нарэшце тое, што брама Субач мае дзьве вежы, а Сынкавіцкая царква — чатыры, ня зьнішчае і не паслабляе гэтага агульнага падабенства найболей істотных элемэнтаў архітэктурнае схэмы. На нашую думку, такое падабенства нельга лічыць выпадковым, але наадварот — яго трэба выводзіць з бясспрэчнае супольнасьці самых будаўнічых