Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/253

Гэта старонка не была вычытаная

БЕЛАРУСКАЯ ГОТЫКА XV–XVI СТ.

прынцыпаў і прыёмаў у абодвых паказаных намі помніках, і нават бачыць у ім магчымыя рысы болей блізкае іх узаемнае сувязі. Цалком натуральна, што царкоўнае будаўніцтва XVI сталецьця, маючы на мэце стварэньне спэцыяльнага ўмацаваных, царкоўна-цытадэльных будынкаў, павінна было скарыстаць з тае практыкі, якую ўжо раней мела беларускае абароннае будаўніцтва, і мела магчымасьць узяць сабе за ўзор ужо нейкія больш-менш аформленыя тыпы абаронных пабудоў. З ліку апошніх у першую чаргу лепей за ўсё маглі быць узяты тыя, якія найболей лёгка было дапасаваць для новых мэт, унікаючы патрэбы ў апрацоўцы цалкам новай конструкцыі, абаронная прыдатнасьць якой ня была-б бясспрэчна засьведчана ранейшай практыкай. А такім вымаганьнем найлепей адпавядаў абаронны будынак якраз тыпу брамы Субач, або да яе падобнага, дзе цалкам ужо былі закладзены належныя магчымасьці далейшае яго распрацоўкі і паступовага разьвіцьця ў патрэбным кірунку.

У такім разе, процэс аформленьня цытадэльнае царквы чатырохвежавага тыпу мог адбывацца наступным парадкам. Асноўная простакутная форма будынку, разам з двохспадным перакрыцьцём, магла быць цалкам захавана, як зусім адпаведная