БЕЛАРУСКАЯ ГОТЫКА XV–XVI СТ.
Нарэшце, трэці прыём, які таксама, мабыць, мае вядомае дачыненьне да замковае архітэктуры, мы знаходзім у апрацоўцы фронтонаў Сынкавіцкае царквы, дзе шырака ўжыта тая сыстэма складанае дэкорацыі паверхні муроў з дапамогаю цэлага шэрагу рознастайных затынкаваных ніш, якую мы ўжо сустракалі ў вежах Мірскага замку. Асабліва ўдала дэкорацыя гэтая дапасавана ў Сынкавіцкай царкве да заходняга яе фронтону, якому ня гледзячы на значныя яго памеры надана такім спосабам нейкая быццам празрыстасьць і лёгкасьць, што цалкам узгадняе яго абрысы як з усім характарам высокага перакрыцьця будынку, так і з лёгкай страхой альтарнае часткі, і з вэртыкальнымі масамі веж. Эфэкт гэты дасягаецца, з аднаго боку, прадуманым і дакладна разрахаваным разьмяшчэньнем памянёных дэкорацыйных ніш у полі фронтону, з другога-ж боку — шляхам наданьня ім надзвычайна рознастайных форм і памераў, што стварае вельмі бага-