Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/258

Гэта старонка не была вычытаная

ЦАРКВА Ў СЫНКАВІЧАХ.

бага- і ў той самы час спакойную, пропорцыянальную аздобу. Самы прыём гэты, зразумела, ня мае ў сабе нічога выключнага, бо ён вядомы часткова і ў Польшчы і на Украіне, а таксама вельмі пашыраны ў Беларусі, дзе з ліку ўжо апісаных намі помнікаў можна назваць, напрыклад, Мікольскі касьцёл у Вільні, і асабліва — ужо памянёны намі Мірскі замак. Але ў Сынкавіцкай царкве мы маем узор найболей складанага яго разьвіцьця на беларускай глебе, дзе ён набывае ўжо рысы вядомае самастойнасьці, і цалкам сваю ўласную стылістычную афарбоўку, што намячалася яшчэ ў Мірскім замку, тут-жа было канчаткова выяўлена і замацавана. У гэтым стасунку, мабыць, якраз Мірскі замак і трэба лічыць за тую асноўную крыніцу, якая была пакладзена ў аснову для дэкорацыі Сынкавіцкае царквы, што нават давала магчымасьць некаторым аўтарам выказваць дапушчэньне, нібыта абодва гэтыя помнікі маглі быць творам тых самых майстроў[1]. Бясспрэчнага пацьвярджэньня правільнасьці гэтае думкі мы ня маем; але беспасрэдную стылістычную сувязь Мірскага замку і Сынкавіцкае царквы — адмаўляць, бязумоўна, нельга, хаця ў апошняй мы і знаходзім значна болей ужо разьвітыя і ўдасканаленыя формы аналёгічнае ў прынцыпе дэкорацыі.

Як бачым, усе адзначаныя намі характэрныя рысы Сынкавіцкае царквы, як у конструкцыі гэтага будынку, так і ў дэкорацыйнай яго апрацоўцы, нязьменна прыводзяць нас да ўзораў замковае архітэктуры, і ласьне ў гэтай апошняй знаходзяць папярэднія свае аналёгіі. Зразумела, той новы архітэктурны тып, які ў першы раз выразна аформіўся ў Сынкавіцкай царкве, ня вырас з беспасрэднага перайманьня гэтых узораў, але быў вынікам органічнае перапрацоўкі старых асноў у новай галіне будаўніцтва. Аднак, для высьвятленьня гэтага процэсу ўсе паданыя намі набліжэньні могуць быць досыць істотнымі. I ў сувязі з гэтым асабліва выразна выяўляецца ўласнае значэньне Сынкавіцкае царквы ў гісторыі беларускае архітэктуры XVI сталецьця, як помніку, з дапамогай якога мы хоць часткова вызначаем паходжаньне і генэзу сваеадменных форм беларускае царкоўнае готыкі.



Наступным этапам у разьвіцьці беларускіх чатырохвежавых цэркваў XVI сталецьця можна лічыць пабудову царквы ў Мала-Мажэйкаве. Тут трэба рашуча адхіліць пагрунтаванае на даных спрэчнага докумэнту ад 1648 году[2] пераконаньне, нібыта гэтая царква была збудавана ў 1407 годзе, на падставе чаго ў 1907 г.

  1. Иодковский, ор. сіt., стар. 300.
  2. Знаходзіцца ў архіве царквы.