ў процілеглых напрамках: на захад і паўночны захад — у Рым і Рымскія провінцыі, і ў той-жа час на ўсход і паўночны ўсход — праз Пэрсію і Каўказ да хазар і балгар, прычым гандлёвыя сувязі Беларусі як з захадам, так і з усходам, уводзілі яе ў гэтае кальцо, як адно з ліку злучальных звеньняў. Схэма гэтая, аднак, зьяўляецца, зразумела правільнай толькі для пэўнага моманту, а не для ўсяго працягу кургановае эпохі ў Беларусі, дзе ў розныя часы пераважалі, напэўна, розныя напрамкі гандлю і дзе, апроч таго, як мы ўжо зазначалі, гралі вядомую ролю таксама і іншыя гандлёвыя шляхі.
Асаблівая перавага ласьне сірыйскіх форм у беларускіх архэолёгічных знаходках прыпадае на X сталецьцк (эпоха Гнёздава), якое, між іншым, адно і зьяўляецца дакладна датаваным момантам пэўнае стылістычнае зьявы ў беларускай дагісторыі. Датоўка іншых момантаў — спрэчна і не дазваляе ў належнай сыстэматычнасьці вызначыць пасьлядоўнасьць нават асноўных стылістычных змен. Можна прыняць асьцярожную хронолёгію Нідэрле, які нават і наагул для ўсіх усходня-славянскіх старажытнасьцяй прапануе падзел на да-гнёздаўскую і пасьлягнёздаўскую эпоху[1], выходзячы якраз з гэтага хронолёгічна азначанага тыпу культуры. Але такі падзел зьяўляецца, зразумела, занадта агульным і схэматычным; для болей-жа поўных і падрабязных хронолёгічных схэм, нават пры датаваньні курганоў, ня кажучы аб скарбах і выпадковых знаходках, у большасьці ўжо зусім няма дакладных крытэрыяў. Розьніца тыпаў пахаваньня, якая раней лічылася бясспрэчнай хронолёгічнай адзнакай, у цяперашні час амаль што цалкам страціла сваё значэньне[2], паколькі пазьнейшыя досьледы выявілі, што досыць часта ў адным і тым-жа магілыііку, які налсжыць цалкам да пэўнай эпохі, можна знайсьці самыя рознастайныя пахаваньні ад поўнага трупаспаленьня і да звычайнага трупапалажэныія[3]. Болей падстаў для хронологічнага азначэньня дае, часам, самы курганны інвэнтар; але для беларускіх курганоў, нават пры азначэньеі іх паводле вышэйпамянёнае схэмы Відэрле, у паасобных выпадках пытаныіе ўскладняецца тым, што самы працяг так званага кургановага пэрыоду ў Беларусі нельга вызначыць упоўне дакладна. Умоўна ён можа лічыцца скончаным з надыходам хрысьціянізацыі; але фактычна з прыняцьцем хрысьціянства звычай курганнага пахаваньня яшчэ ня зьнішчыўся канчаткова, і некаторыя курганы, бясспрэчна, належаць да болей позьняе, ужо хрысь-