Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/260

Гэта старонка не была вычытаная

ЦАРКВА Ў СЫНКАВІЧАХ.

ўмове іншае надворнае апрацоўкі веж і фасадаў; але ў апошняй, як мы ўбачым ніжэй, атрымалі перавагу чыста-дэкорацыйныя элемэнты, што паслабляе агульнае монумэнтальнае ўражаньне. Другая істотная розьніца палягае ў форме альтарнае часткі. Як мы зазначалі, у Сынкавіцкай царкве, ня гледзячы на готыцкі характар усяе яе конструкцыі, яшчэ цалком была перанята старадаўняя бізантыцкая схэма пляну, пры характэрнай трохдольнасьці і ў разьбіўцы асноўнае прасторы на тры ўздоўжныя нэфы і ў падзеле альтарнае часткі на тры паасобныя апсіды. Але ўжо ў перакрыцьці ўсіх трох апсід пад адзін супольны высокі дах у Сынкавічах адчуваецца імкненьне хаця-б да надворнага адзінства альтарнае групы; надворная-ж апрацоўка фасадаў, а таксама асноўнае перакрыцьцё ўжо зусім ня лічыцца з нутраным падзелам будынку, і не выяўляюць яго патройнага расчляненьня. У Мала-Мажэйкаўскай царкве мы таксама знаходзім нутраны падзел пляну з дапамогай чатырох аналёгічных слупоў, прычым падабенства да бізантыцкіх тут нават яшчэ павялічвае прысутнасьць заходніх хораў звычайнага царкоўнага тыпу; таксама як і ў Сынкавічах, аднак, гэтая сыстэма слупоў ня злучана з запраўднай бізантыцкай конструкцыяй перакрыцьця, замест чаго слупы трымаюць на сабе складаныя позьня-готыцкія скляпеньні, — дый апроч таго і самы падзел будынку на тры прадоўжныя нэфы ўжо згубіў тут сваю конструкцыйную выразнасьць з прычыны адсутнасьці паасобных апсід па канцох гэтых нэфаў, і наагул пры адсутнасьці абыякога падзелу адзінага вялікага альтара. У цяперашні час альтар ад царквы аддзяляе нутраны мур, дзе зроблены тры традыцыйныя пралёты; але мур гэты ёсьць пазьнейшы дадатак, ды нават і ў ім разьмяшчэньне пралётаў ня ўзгоднена з самым падзелам будынку на нэфы; спачатку-ж альтар раскрываўся ў царкву аднэй вялікай паўцыркульнай аркай, сьляды якой добра відаць у мясцох, дзе яна замурована пазьнейшай дабудоўкай, а сам ён мае выгляд аднэй вялікай і шырокай апсіды, правільна паўкруглай у пляне, асновы якой беспасрэдна зьліты з мурамі ўсходніх веж. Бізантыцкі характар альтарнае часткі тут ужо канчаткова страчаны, і формай сваёй яна хутчэй набліжаецца да романскіх або