Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/263

Гэта старонка не была вычытаная

БЕЛАРУСКАЯ ГОТЫКА XV–XVI СТ.


хню, і нават здаецца амаль што багатай, асабліва з прычыны ўжываньня орыгінальнага спосабу разьмяшчэньня адных ніш у сярэдзінах іншых.

Другая дэкорацыйная асаблівасьць Мала-Мажэйкаўскае царквы — гэта тое, што аналёгічная дэкорацыя вынесена і за межы фронтонаў, пашырыўшыся на бакавыя фасады, на мур альтарнае апсіды і па дольнія часткі веж. Усе гэтыя месцы ў параўнаньні да Сынкавіцкае царквы атрымалі, такім чынам, значна болей пышную апрацоўку, страціўшы характэрную для Сынкавіч конструкцыйную монумэнтальнасьць. Прычына гэтага палягае ў тым, што ў Сынкавічах дэкорацыя фасадаў і веж складаецца з абароннага поясу бойніц, абведзеных аркатурай, у той час як у Мала-Мажэйкаве, пры захаваньні зусім аналёгічнае абароннае сыстэмы, апошняя не атрымала надворнага выяўленьня, але наадварот — была замаскавана ў дэкорацыі. Пояс бойніц, якія раскрыты з аналёгічнае баявое галярэі над скляпеньнямі царквы, ня высунуты тут наперад, і ня толькі пазбаўлены аркатуры, але нават ня мае і якіх-колечы абкаймленьняў наўкола бойніц, замест чаго фасады згары абведзены звычайным гзымсам і чыста дэкорацыйна апрацаваны ў горніх частках над вокнамі, паміж вокан,