Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/266

Гэта старонка не была вычытаная

ЦАРКВА ДОБРАВЕШЧАННЯ Ў СУПРАСЬЛІ.

хаджэньня, і нарэшце аб тым, якое месца займаюць яны ў гісторыі беларускага будаўніцтва, і тут усё-ж засталося неразьвязаным.

Выходзячы з суцэльнага ўяўленьня аб паступовым аформленьні і пасьлядоўным ўскладненьні беларускіх готыцкіх будынкаў чатырохвежавага тыпу, мы, зразумела, адразу знаходзім больш моцны грунт для належных вывадаў у стасунку да Супрасьлеўскае царквы. Праўда, у шмат якіх паасобных дэталях гэтага будынку мы можам заўважыць досыць істотна новыя рысы ў параўнаньні да чатырохвежавых цэркваў у Сынкавічах і Мала-Мажэйкаве, што надае яму вельмі сваеадменную стылістычную выразнасьць; асабліва гэта датычыць перакрыцьця, часткова — агульных пропорцый будынку і яго дэкорацыйнае апрацоўкі; але ўсё гэта не мяняе самых асноў яго агульнай конструкцыі. Калі мы возьмем плян Супрасьлеўскае царквы, — дык знойдзем тут той самы асноўны простакутнік, падзел на тры нэфы, чатыры рагавыя вежы; ёсьць тут пэўныя відазьмены, што мы адзначым ніжэй, — але прынцып пакінуты той самы як і ў ранейшых будынках, і толькі болей свабодна распрацаваны, выяўлены ў болей складаных формах, што сьведчыць аб органічным далейшым росьце адпаведнага архітэктурнага стылю.

У параўнаньні да папярэдніх помнікаў плян гэты мае большы прадоўжны працяг з усходу на захад, пры значным звужэньні бакавых нэфаў. Асновы рагавых веж маюць адносна меншыя памеры і болей шчыльна злучаны з асноўнымі мурамі будынку. З ранейшых чатырох цэнтральных слупоў фактычна захавалася вольнай толькі ўсходняя пара, у той час як заходняя зьлілася з нутраным мурам, які аддзяляе прытвор і хоры, але мае вельмі шырокія аркавыя пралёты. Альтарная частка трактавана трохдольна, аднак адпаведна вузасьці бакавых нэфаў малыя апсіды ня граюць значнае ролі, зьвярнуўшыся ў невялічкія прыбудоўкі, далучаныя з абодвых бакоў да вялізнай асяродкавай апсіды, пры гэтым ня толькі значна меншых памераў у пляне, але таксама і вельмі нязначнае вышыні[1]. Цэнтральная апсіда мае пяцісьценную форму і вельмі масыўныя муры. Як бачым, пры ўсіх адменах у дэталях, плян гэты досыць звычайны для беларускіх чатырохвежавых цэркваў і не выяўляе ніякіх асабліва значных асаблівасьцяй, цалком выходзячы з тых плянаў, якія былі аформлены ў ранейшых аналёгічных помніках, г. зн. у Сынкавічах і ў Мала-Мажэйкаве.

Усё тое новае, што было ўнесена ў Супрасьлеўскую царкву, выявіліся пераважна ў самай апрацоўцы гэтага пляну, што можна заўважыць, разглядаючы перакроі будынку, і, асабліва,

  1. Паўднёвая бакавая апсіда ў цяперашні час ужо ня існуе; на месцы яе ў пазьнейшыя часы была зроблена вялікая, простакутная ў пляне прыбудоўка, дзе зьмяшчалася закрыстыя.