Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/269

Гэта старонка не была вычытаная

БЕЛАРУСКАЯ ГОТЫКА XV–XVI СТ.

Для беспасрэднага тлумачэньня тыповых асаблівасьцяй будынку ў Супрасьлі, на нашую думку, вельмі мала можа прыдацца зробленае, напрыклад, Іодкоўскім, досыць выпадковае набліжэньне яго бакавых фронтонаў да аналёгічных дэталяй Богаяўленскае царквы ў Астрозе 1521 году[1], бо мы ня маем падстаў лічыць, каб гэтыя будынкі ў сваім пахаджэньні былі чым-колечы зьвязаны паміж сабою; агульныя тыпы іх — істотна розныя, а ў падобных сваіх дэталях абодва яны маглі вынікаць з нейкіх супольных першаўзораў. Тым часам, ласьне ў драўляным будаўніцтве Беларусі мы якраз знаходзім амаль што ўсе ўжытыя ў Супрасьлі формы, прычым характэрны крыху сплюшчаныя васьмікантовыя галоўкі, а таксама празрыстыя барабанчыкі ў выглядзе васьмісьценьнікаў з асобных слупкоў. Праўда, помнікі драўлянае архітэктуры, дзе мы сустракаем гэтыя формы, належаць да значна болей позьняга часу за Супрасьлеўскую царкву, г.зн. ужа да XVII, або нават да XVIII сталецьця. Але гэта мала мяняе справу, бо драўлянае заўсёды мела надзвычайна сталыя традыцыі, і захаваныя да нашага часу будынкі ХVII–XVIII сталецьцяў у пераважнай большасьці ўсходзяць да значна болей раньніх тыпаў. У кожным разе, у XVI сталецьці такія формы, бясспрэчна, былі ўжо магчымы ў драўляных будынках, адкуль яны і маглі быць перанесены ў Супрасьлеўскую царкву. Запраўды, вельмі цяжка лічыць, каб яны маглі ў даным выпадку вырасьці органічна, з паступовага разьвіцьця ўласнага стылю чатырохвежавых цэркваў. Готыцкая аснова апошніх, не зважаючы на ўсе відазьмены яе ў беларускім будаўніцтве, зусім ня мела ў сабе таго беспасрэднага грунту, адкуль яны маглі-б вынікаць, але ў той самы час пакідала магчымасьць свайго ўскладненьня, асабліва ў дэкорацыйным стасунку, праз далучэньне новых мясцовых элемэнтаў. У гэтым сэнсе тое, што адбы-

  1. Ор. сіt., 259. Зазначым, між іншым, што як Пакрышкін, так пад уплывам яго і Іодкоўскі, ужываюць чамусьці ў стасунку да гэтых фронтонаў зусім неадпаведны тэрмін: “закамары”, з чым ніяк ня можна згадзіцца.