Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/28

Гэта старонка была вычытаная

гістарычным разрэзе, г. зн. у якасьці асобных этапаў пэўнае стылістычнае эволюцыі, нават калі разумець гэтую эволюцыю ня толькі як разьвіцьцё самастойнай вытворчасьці ў тым ці іншым формальным напрамку, але таксама як пасьлядоўную зьмену асобных стылістычных тыпаў у процэсе зьяўленьня іх з іншых краін на тэрыторыю Беларусі. Ласьне немагчымасьць высьветліць бясспрэчную пасьлядоўнасць гэтых зьмен пазбаўляе нашыя паасобныя назіраньні сьцісла гістарычнага значэньня, асабліва ў адносінах да дэталяй гэтага процэсу, часта вельмі складаных з прычыны шырокае рознастайнасьці пабочных сувязяй і ўплываў. Праўда, тут можна зрабіць некаторыя агульныя заўвагі. Адносна орнамэнту, напрыклад, у некаторых выпадках можна зазначыць шляхі пераходу яго ад старадаўніх геомэтрычных рысункаў да болей позьніх органічных мотываў у сувязі з пашырэньнем усходніх уплываў і абумоўленым імі зьяўленьнем болей тонкіх у матар’яле і тэхніцы і болей дасканалых па вырабу ювэлірных прадметаў[1]. Але гэта не падмяняе, зразумела, поўнай гісторыі мастацкіх (дэкорацыйных наагул) форм данай эпохі, для пабудовы якой сучаснае становішча архэолёгічных досьледаў Беларусі, асабліва, як мы зазначылі, ў пытаньні хронолёгіі помнікаў, яшчэ не дае належных падстаў. Рэальна магчымым у цяперашні час зьяўляецца толькі зрабіць некаторую сістэматызацыю вядомага нам архэолёгічнага матар’ялу і пэўную клясыфікацыю яго па формальных і стылістычных адзнак у межах кожнае асобнае групы прадметаў. Такую спробу мы і падаем у далейшым.

2.

Орнамэнтыка нэолітычнае эпохі.

Першыя сьляды хоць яшчэ вельмі няўмелае і грубое, але ўсё-ж прымітыўна мастацкае апрацоўкі матар’ялу мы сустракаем у старажытнасьцях Беларусі (як і ў старажытнасьцях іншых краін) у канцы нэолітычнае эпохі. Узоры досыць аднастайнае орнамэнтыкі мы знаходзім у некаторых экзэмплярах неолітыч-

  1. Цікаўна зазначыць, што першая спроба ў гэтым напрамку, разам з першаю наагул і пакуль што ледзь не адзінаю спробаю гістарычна-мастацкага тлумачэньня архэолёгічных помнікаў Польшчы, Літвы і Беларусі, зроблена была яшчэ ў 1858 годзе Крашэўскім (I. Krazsewski. Sztuka u Słowian, szczególnie w Polsce i Litwie pzsedchrześcijanskiej. Wilno, 1858). Але яна зьявілася, зразумела, мала дакладнай з прычыны адсутнасьці і нераспрацаванасьці матар’ялу. Захоплены новаю тэмай, аўтар хацеў убачыць у помніках кургановай эпохі «цэлы закончаны і поўны цыкль гісторыі мастацтва» (Op. cit., стар. 65-66), на што фактычна няма ніякіх падстаў, асабліва рымаючы пад увагу чужаземінае пахаджэньне значнае большасьці кургановых знаходак, што Крашэўскаму, пэўна, было нявядома. Яго назіраньні ў галіне старадаўняга орнамэнту, аднак, у агульных рысах правільны і супадаюць з нашымі вывадамі.