Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

Нашыйныя аздобы: грыўні з падвескамі

У процілегласьць апісаным намі ў папярэднім разьдзеле эмалям, болей зьвязаным з сярэдня-эўропейскімі, ніж з бліжэйшымі прыбальтыцкімі тыпамі, большая частка пазнейшых беларускіх кургановых прадметаў у шмат якіх адносінах набліжаецца да старажытнасьцяй Прыбальтыкі, у агульных рысах часта складаючы разам з імі нейкую адзіную архэолёгічную групу, прычым у рэчах гэтае групы характэрныя адзнакі ласьне беларускіх знаходак можна вызначыць, - і то не заўсёды, - толькі ў некаторых дробных стылістычных дэталях. Як вядома, большасьць гэтых прадметаў належыць да ліку так званых "асабовых аздоб", г. зн. дробных прадметаў пераважна жаночага ўбору; болей значныя па сваіх памерах нашыйныя і галаўныя аздобы, з дакладнаю апрацоўкай і орнамэнтыкай, сустракаюцца ўжо радзей, хоць ласьне яны і найболей цікаўны з стылістычнага боку. Пры гэтым варта ўвагі, што лік звычайных жаночых аздоб сярод курганных знаходак Беларусі, агулам кажучы, усё павялічваецца ў меры набліжэньня да ўзьбярэжжа Бальтыцкага мора, так што найбольшы іх лік прыпадае, галоўным чынам, на курганы і магільнікі паўночна-заходняе Віцебшчыны (г. зв. "Інфлянты"), у той час як у цэнтральных беларускіх акругах колькасьць іх зьяўляецца значна болей абмежаванай.

Першае месца сярод гэтых прадметаў як па рознастайнасьці форм, так і па агульнай пашыранасьці, займаюць бронзавыя і, часткова, сярэбраныя грыўні, ужываныя ў якасьці нашыйных, галаўных і паясных аздоб. Некаторыя тыпы іх, - пэўна, найболей старыя, - у стылістычных адносінах усходзяць часамі ў апрацоўцы сваіх дэталяй да эмалёвых прадметаў, з якімі іх да вядомай ступені яднае таксама і падабенства тэхнікі. Як адзін з найлепшы прыкладаў тут можна назваць бронзавы нашыйны абруч, знойдзены на самай мяжы Беларусі - у Таўрогене Ковенскае губ[1].; ён складаеца з трох круглых масыўных дратоў, якія зьвіты накшталт перавясла і пераходзяць па канцох у чатырохкантовыя стрыжні, загнутыя масыўнымі кольцамі[2]; да апошніх прымацаваны два маленькія абручыкі з тонкага дроту, пры дапамозе якіх да грыўні далучаліся розныя дэкорацыйныя падвескі; дзьве з іх, якія захаваліся да цяперашняга часу толькі ў відзе абломкаў, былі падвешаны беспасрэдна да гэтых абручыкаў; другія-ж дзьве, у выглядзе ажурных зорак, знаходзяцца на асобным большых памераў абручы, сагнутым з тонкага дроту ў

  1. Віленскі Музэй, аддзел Б, № 594.
  2. Аб тыпе такіх абручоў наагул - гл. далей у разьдзеле 5-м