Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

ча[1]. Падвескі ў гэтых аздобах складаюцца з трапэзаідальнае формы пласьцінак ліставога мэталю (бронзы і серабра), аздобленых па краёх рэльефнымі палоскамі, а ў дольняй частцы - выбіўной бахромкай. Лепш захаваныя падвескі багінскага маніста крыху адрозьніваюцца адна ад аднэй як вялічынёю, так і дэталямі рысунку: у некаторых з іх орнамэнт абмяжоўваецца толькі аднэй рэльефнай лініяй, якая ідзе па краёх пласьцінкі; у іншых экзэмплярах дольняя частка пласьцінкі аздоблена вэртыкальнымі палоскамі, складзенымі з выціснутых кропак; нарэшце, адна з падвесак орнамэнтавана ў сярэдзіне трыма рэльефнымі зоркамі. Падвескі гэтыя прымацаваны па парах пры дапамозе асобных абручыкаў да досыць масыўных асноўных зьвеньняў, якія маюць выгляд трыкутных пласьцінак з праробленымі ў іх вялікімі круглымі адтулінамі, па тры ў кожнай; бакавыя адтуліны служаць тут для прычэпкі падвесак, сярэднія-ж пры дапамозе спэцыяльных прамежкавых зьвеньняў злучаюцца з маленькімі трубачкамі, зробленымі з зьвітых сьпіральлю дротаў. У агульнай композыцыі аздоб усе гэтыя трубачкі, разам з падвескамі, нанізваліся, пэўна, на звычайныя круглыя драты або на шнуркі ці вяроўкі, так што ў выніках атрымліваліся прыгожыя маністы, блізкія па агульных формах сваіх і стылі да апісаных намі вышэй лынтупскіх абручоў.

Абедзьве гэтыя формы нашыйных аздоб па месцы свайго пахаджэньня належаць да паўночна-заходняй мяжы Беларусі, і ў стылістычных адносінах могуць быць пастаўлены ў вядомую сувязь з прадметамі прыбальтыцкіх архэолёгічных знаходак. Болей простыя варыянты аналёгічных тьпаў бліжэй падыходзяць да аднародных усходня-фінскіх прадметаў і значна болей пашыраны. Набліжэньне гэтае, аднак, трэба, паэна, тлумачыць ня столькі ўзаемнымі перайманьнямі, сколькі як вынік аднальковых адносін і тых і іншых прадметаў да нейкага супольнага першаўзору. Група беларускіх знаходак і ў гэтым выпадку можа быць пашырана шляхам параўнаньня іх да аналегічных аздоб з Ronneburg'а і Ascheraden'а б. Рыскага павету, Techelfer'а, Helmet'а і Fianden'а б. Фэлінскага павету, Aulenberg'а б. Вэндэнскага павету і іншых прыбальтыцкіх мясцовасьцяй[2]. Але першаўзору іх, усё-ж, трэба шукаць хутчэй на ўсходзе, таксама, можа, як і першаўзораў іншых тыпаў грыўняй наагул. Пры гэтым, аднак, нашыя знаходкі, разам з прыбальтыцкімі, ствараюць нейкія асобныя варыянты ў параўнаньні да ўсходніх прад-

  1. Ф. Покровский. Курганы на границе современной Литвы и Белоруссии. "Труды IX Археологического С'езда". т. 1, М. 1895, стар. 200 і 214, мал. 63.
  2. Пар., напр., Hartmann: Das vaterländische Museum Doprat, 1871. II, 12; Bähr: Die Gräber der Liven. Drezden, 1885. V, 12: Kruse: Necrolivonica. Leipzig. 1859. 4, II і 27,2.