Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

метаў як у агульных формах сваіх, так і ў дэталях орнамэнту. Асабліва варта ўвагі, што сярод усходніх знаходак амаль што зусім няма характэрных для нашых прадметаў падвесак з ліставога мэталю, а таксама, што там досыць часта і наагул наглядаецца тэндэнцыя да поўнага зьнішчэньня падвесак у шэрагу тыпаў больш простых, пласьцінчатых, круглых або вітых абручоў.

Сярод беларускіх старажытнасьцяй лепшымі ўзорамі спрошчаных пласьцінчатых грыўняй з ліставымі падвескамі зьяўляюцца экзэмпляры Віленскага Музэю з колекцыі Е. Тышкевіча, сабранае на Барысаўшчыне[1], а таксама шмат якія знаходкі з Віцебшчыны, сярод якіх можна памянуць, напрыклад, бронзавы нашыйны абруч, знойдзены ў 1877 годзе ў Шкельбатах б. Люцынскага павету[2], аналёгічны абруч з вёскі Кручары б. Дзьвінскага павету[3] і некаторыя грыўні Люцынскага магільніку[4]. Як адзін з найболей тыповых узораў гэтага тыпу можна разгледзець адзін з абручоў Віленскага Музэю[5], захаваны значна лепей за іншыя. Ён зроблены з тоўстага круглага бронзавага дроту, раскованага па канцох у плоскія пласьціны, аналёгічна лынтупскай грыўні; абедзьве гэтыя пласьціны слаба орнамэнтаваны маленькімі насечанымі кружкамі; па надворных краёх пласьцін прароблены круглыя дзюркі, праз якія прасунуты невялікія абручыкі з тонкага дроту, а беспасрэдна да гэтых абручыкаў прымацаваны дробныя падвескі з ліставое бронзы, трапэзаідальнае формы і бяз усякага орнамэнту. Такога роду асноўная форма застаецца нязьменнай ва ўсіх грыўнях гэтага тыпу, у паасобных-жа дэталях наглядаюцца некаторыя нязначныя варыянты: так, напрыклад, у адным з абломкаў Віленскага Музэю[6] пласьцінка грыўні, замест кружкоў, аздоблена шэрагамі зігзагаў, падвескі-ж орнамэнтаваны выбіўным рысункам у выглядзе дзьвёх роўназалежных краям рэльефных ліній або двох радоў сфэрычных сэгмэнтаў: у іншых абломках[7] як шырокая частка грыўні, так і падвескі пакінуты зусім без орнамэнту; часам, як, напрыклад, у грыўні з Шкельбат, форма падвесак набліжаецца да трыкутнай. Асобны варыянт мы маем у тым выпадках, калі ліставыя падвескі часткова або цалком заменены іншымі: у тэй-жа шкельбацкай грыўні, напрыклад, сярод звы-

  1. Віленскі Музэй, аддзел Б, №№ 655, 657—659.
  2. Материалы по археологии России, издаваемые Императорскою Археологическою Комиссиею. №4: Древности Северо-Западного Края. СПБ, 1890. Т. 1, вып. 1, стар. 49, табл. VIII, мал. 2.
  3. Ibidem, стар. 52-53, табл. IV, мал. 10.
  4. Материалы по археологии России. № 14: Люцинский могильник. СПБ, 1893. Табл. III, мал. мал. 11 і стар. 25.
  5. Віленскі Музэй, аддзел Б, № 655.
  6. Там-жа, аддзел Б, № 657.
  7. Там-жа, аддзел Б, №№ 658—659.