Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

чайных чайных трыкутных падвесак знаходзіцца маленькі круглы бубенчык з вушкам нагары і праразною дзюркаю здолу. Прыклад далейшага разьвіцьця таго-ж самага тыпу дае адзін з абломкаў Віленскага Музэю, а таксама пласьцінчатая грыўня з Люцынскага магільніку[1], дзе ўсе падвескі заменены бубенчыкамі з крыжападобнымі прарэзамі і лёгкім наразным орнамэнтам.

На думку некаторых польскіх дасьледчыкаў, бубенчыкі і наагул званкі ў старадаўняй паганскай Літве зьяўляліся сымболем дзявоцкае чыстаты і былі выключнаю прьналежнасьцю ласьне дзявоцкага ўбору[2]. Думка гэтая мае падставы ў сьведчаньнях літоўскае народнае творчасьці[3], і калі дапусьціць магчымасьць пэўнай супольнасці паміж літоўскай і беларускай (тэрыторыяльна) культурай кургановай эпохі, або калі прыняць тэорыю Сьпіцына аб літоўскім пэрыодзе VI–VIII сталецьця ў Беларусі, дык можна было-б лічыць і шкельбацкі абруч, і абломак Віленскага Музэю, і іншыя аналёгічныя знаходкі за спэцыяльныя дзявоцкія аздобы. Да гэтага дапушчэньня, аднак, з нашага пункту гледжаньня трэба аднесьціся, усё-ж, з вядомаю асьцярожнасьцю, зусім ня тлумачачы яго, як прызнаньне бяспрэчнага ўплыву літоўскае культуры на беларускія старажытнасьці, і ня лічачы абавязкова Літву адзінай магчымай крыніцай паходжаньня бубянцоў у беларускіх курганных аздобах, у тым ліку і ў пласьцінчатых грыўнях. Трэба прыняць пад увагу, што значная пашыранасьць нашыйных аздоб з бубянцамі далёка не абмяжоўваецца тэрыторыяй старадаўняй Літвы, у межах-жа Беларусі захапляе ня столькі прылеглыя да Літвы, сколькі ўласна цэнтральныя, беларускія землі, дзе можна зазначыць цэлы шэраг знаходак бубенчыкаў, праўда ўжо ня ў грыўнях, але ў асобных нізках ці ў маністах, у курганох Меншчыны, Барысаўшчыны і Мазыршчыны[4]. Далей, бубенчыкі як паасобку, так і ў злучэньні з іншымі прадметамі ў якасьці аздоб ці падвесак і наагул ў значнай колькасьці сустракаюцца сярод знаходак самага шырокага курганнага раёну — як у мардоўскіх, мяранскіх і чудзкіх магільніках[5], так, з другога боку, і ў прыбальтыцкіх

  1. Материалы па археологииРоссии. № 14: Люцинский могильник, стар. 25.
  2. Пар., напр, Е. Tyszkiewicz: Badania archeologiczne nad zabytkami przedmiotów sztuk і rzemiosł i. T. D. W dawnej Litwe i rusi Litewskiej. Wilno, 1850. Стар. 65. Таксама: Dzieje starozythe narodu Litewskiego przez Theodora Narbutta. T. I. Wilno, 1835. Стар. 335.
  3. Пар. J. kraszewski: Litwa starozytna, стар. 320
  4. В. 3авитневич: Вторая археологическая экскурсия в Припетское Полесье. Киев, 1891. Стар. 60. Е. Tyszkiewicz: Badania archeologiczne, I, 9. К. Tyszkiewicz:O kurhanach na Litwie i Rusi Zachodniej, III. 3. В. Татур: Очерк археологических памятников на пространствеМинской губернии. Минск, 1892. Стар. 126–127.
  5. Aspelin: Antiquités du Nord Finno-Ougrien №№ 702, 707, 787, 886, 903, 988, 993, 1127 і інш.