Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

Малюнак

Часткі пласьцінчатых грыўняй з наразным орнамэнтам (Люцынскі магільнік).

Курганох[1], з тэй толькі розьніцай ад беларускіх прадметаў, што ў першых яны ўваходзяць, звычайна, у досыць складаныя аздобы, не выступаючы на першы плян з ліку іншых дэкорацыйных элемэнтаў, у другіх-жа — зьяўляюцца частай аздобай ня толькі ў жаночых, але нават і ў мужчынскіх пахаваньнях. Усё гэта сьведчыць, што звычай нашэньня бубенчыкаў у пэўныя часы быў пабытоваю зьявай, уласьцівай цэламу шэрагу самых розных пляненьняў, прычым калі ў старадаўняй Літве яны і ўжываліся ў якасьці пэўнага сымболю, дык таксама і гэты звычай мог быць запазычаным або супольным з іншымі народамі. Вядома, напрыклад, што сярод шмат якіх народаў бубенчыкі і званкі знаходзілі сабе шырокае прыстасаваньне ў рэлігійных абрадах, а таксама ўжываліся ў якасьці талісманаў; часткова, у позьнім Рыме яныгралі значную ролю ў вясельным убраньні нявесты, што, можа, мае нейкую сувязь з літоўскім звычаем; але ў Рыме, праўдападобна, звычай гэты меў усходняе пахаджэньне. Прымаючы ўсё гэта пад увагу ў пытаньні аб пахаджэньні бубенчыкаў у памянёных намі прадметах з ліку беларускіх знаходак, нельга, зразумела, вызначыць пэўна іх беспасрэдныя крыніцыі можна высунуць некалькі розных, але адналькова праўдападобных дапушчэньняў: янымаглі быць занесеныі з Літвы, куды ў такім выпадку яны павінны былі, у сваю чаргу, зьявіцца з паўднёвае Эўропы; з другога боку, можна тлумачыць зьяўленьне бубенчыкаў у Беларусі таксама і як вынік беспасрэдных зносін з усходам, прычым Беларусь магла быць тады як-быц-

  1. Hartmann. Das vaterländische Museum, II, 15, 18, 19, 24. Вähr: Die Gräber der Liven, III, 1; VIII, 4: IX, 1 і 4; X, 4, 6, 16, 18; XI, 6; XX, 5. Kruse: Necrolivonica, табл. 10; табл. 19, 6; табл. 27, 1–3.