падвесак з нашых абручоў. Гэта ня значыць, аднак, нібыта ў Прыбальтыцы і ў сумежнай з ёю частцы Беларусі зусім няма простых, беспадвесачных грыўняй: наадварот, як грыўні з падвескамі, так і без падвесак, трапляюцца тут адналькова часта; але ў той час як другі тып мае колькасную перавагу на ўсёй тэрыторыі Беларусі, першы, г. зн. грыўні з падвескамі, групуецца, галоўным чынам, у паўночна-заходніх і заходніх яе частках. Пры гэтым, у той час як грыўні з падвескамі пашыраны далёка на паўночны захад да Скандынавіі ўключна, абручы без падвесак часьцей сустракаюцца па гэты бок Бальтыцкага мора.
Згодна клясыфікацыі Аспэліна, простыя беспадвесачныя грыўні зьяўляюцца спэцыяльнай прыналежнасьцю латыскіх старажытнасьцяй[1]. Нам здаецца, аднак, што гэтае азначэньне занадта вузкае, асаблива кали прыняць пад увагу пашыранасьць такога тыпу ня толькі на тэрыторымі латыскіх пляменьняў, але і па ўсёй Беларусі, і далей на ўсходзе і паўднёвым усходзе ў фінскіх і прывалоскіх старажытнасьцях, а таксама знаходкі аналёгічных па тыпах, толькі болей складаных сярэбраных прадметаў у Нэвельскім і Гнёздаўскім скарбах з рысамі бясспрэчна ўсходняе, арабскае ці сірыйскае ювэлірнае орнамэнтыкі. Хутчэй, крыніцу паходжаньня як гэтага тыпу, так і наогул усіх тыпаў грыўняй, трэба, як мы ўжо зазначалі, шукаць ва ўсходнім дэкорацыйным мастацтве, узоры якога пашыраліся шляхам гандлёвых зносін і выклікалі, часткова, мясцовыя перайманьні ў індустрыі цэлага шэрагу розных пляменьняў, у тым ліку і тых народаў, якія складалі насельніцтва Беларусі ў кургановую эпоху.
Усе рознастайныя варыянты беспадвесачных груўняй можна падзяліць на дзьве асноўныя катэгорыі; да першых з іх належаць гладкія грыўні розных форм, зробленыя з звычайнага дроту або з спэцыяльных кованых прутоў, з аздобамі ў выглядзе насечак, накладнога дроту, пацерак і з рознымі, часта даволі складанымі затворамі; да другой катэгорыі можна аднесьці вітыя грыўні, складзеныя з некалькіх дратоў, скручаных накшталт вяроўкі альбо часамі сплеценых на манер касы, як гэта нглядаецца, напрыклад, у некаторых сярэбраных экзэмплярах з Гнёздава.
Пераходную форму ад грыўняй з падвескамі да беспадвесачных гладкіх складаюць спрошчаныя тыпы пласьцінчатых грыўняй, цалкам аналёгічныя паказаным намі ў папярэднім разьдзеле, але абмежаваныя адным толькі асноўным абручом з раскованымі ў пласцінцы канцамі і зусім пазбаўленыя падвесак. Падобныя грыўні вядомы нам Люцынскага магільніку[2], а таксама з знаходак у вёсцы Людвікава б. Дзьвінскага паве-