Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/48

Гэта старонка не была вычытаная

шынскага ў Варшаве, знойдзеная каля м. Паставы б. Дзісьненскага павету, дзе гладкі абруч аздоблены падвескамі з бляшак[1]; аналёгічны абруч ёсьць і ў зборах Кракаўскага Музэю[2]. Такія варыянты, аднак, сустракаюцца рэдка і, пэўна, належаць да яшчэ болей раньняга часу; у кожным выпадку, апроч памянёнае пастаўскае грыўні, на тэрыторыі Беларусі яны болей нідзе не трапляюцца, і галоўную масу знаходак складаюць далейшыя модыфікацыі тыпу віленскіх абручоў, без падвесак, толькі з болей складанымі аздобамі і затворамі.

Часты спосаб аздобы ў гладкіх грыўнях — нарэзка або насечка — на думку некаторых архэолёгаў зьяўляецца імітацыяй зьмяінае лускі ў мэтах наданьня ўсяму абручу цалком формы зьмяі, для чаго адпаведным спосабам апрацоўваюцца таксама і канцы абруча ў затворы. Магчыма, што гэта і правільна, бо запраўды ў далейшым разьвіцьці тыпу гладкіх грыўняй, аздобленых насечкамі, мы наглядаем быццам зьмеяпадобную апрацоўку як асноўнага стрыжню, так і дэталяй затвору. Прыкладам тут можа быць вялікая бронзавая грыўня Віленскага Музэю[3], якая знаходзіць сабе блізкія аналёгіі як сярод прыбальтыцкіх старажытнасьцяй, так і сярод знаходак паўночна-заходняе Беларусі, напрыклад, у Люцынскім магільніку[4]. Тонкі, круглы дрот гэтае грыўні ў пярэдніх частках пераходзіць у болей тоўстыя васьмікантовыя стрыжні, аздобленыя насечкамі; затвор складаецца з вушка шчытападобнае формы, якое нагадвае зьмяіную галоўку, і складанага гапліка на супроцьлеглым канцы, зробленага з досыць тонкага дроту. Блізка падобнуго форму і орнамэнтацыю маюць грыўні з вёсак Кручары і Эглі б. Дзісьненскага павету[5], першы з якіх самай формай сваёй нават яшчэ болей зьмеяпадобны, і мае моцна разьвіты шчыток затвору, набліжаны да трыкутнае формы. Між іншым, такія затворы наагул зьяўляюцца досыць значна пашыранымі, нават у грыўнях іншых форм, да вітых уключна[6]. Што датычыць памяненых намі прадметаў, дык трэба зазначыць, што з прычыны значных сваіх памераў усе яны ўжо ня могуць тлумачыцца як нашыйныя аздобы, — хоць некаторыя аўтары і трымаюцца такога пагляду[7]; хутчэй, яны павінны былі ўжывацца ў якасьці паясоў. Але магчыма, зразумела, што аналёгічныя тыпы

  1. Ibidiem, № 1900.
  2. A. Kohn und C. Mehlis: Materialien zur Vorgeschichte des Menschen im östichen Europa, 138.
  3. Віленскі Музэй, аддзел Б, № 569.
  4. Материалы по археологии России. № 14. Таблица III, мал. 8.
  5. Материалы по археологии России. № 4. Стар. 52 і табл. IV, мал. 9.
  6. Пар., напр., Hartmann, op. cit., II, 4, 7–8; Plater: Uber alte Gräber, II, 25; Dowgird: Pamiątki z czasów przedhistorycznych na Zmudzi. Warszawa 1887, VI і VII.
  7. Напрыклад, Bähr: ор. cіt., V, 10.