Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/49

Гэта старонка была вычытаная

грыўняй меншых памераў ужываліся і як нашыйныя грыўні, — хаця такіх прадметаў з ліку архэолёгічных знаходак на тэрыторыі Беларусі мы ня ведаем.

Другім варыянтам гладкіх грыўняй, праўда, у старажытнасьцях Бсларусі досыць рэдкім, зьяўляюцца аздобы, якія можна было-б назваць грыўнямі з пашырэньнем: гэта — нешта накшталт пласьцінчатых грыўняй, дзе пласьцінкі, невялікіх параўнальна памераў, разьмешчаны пэрпэядыкулярна да асноўнае роўніцы абруча. Такія грыўні маглі ўжывацца ў якасьці нашыйных аздоб, а некаторыя з іх маглі таксама служыць і для нашэньня на галаве[1]. У Віленскім Музэі ёсьць тры ўзоры гэтага тыпу з колекцыі Тышкевіча. Два з іх[2] складаюцца з масыўных бронзавых стрыжняй з вялікімі конусападобнымі гузікамі; па канцох, каля гузікаў, стрыжні маюць круглую форму ў разрэзе, далей — чатырохкантовую, у сярэдзіне-ж, нарэшце, яны раскованы ў плоскія пласьціны прадоўжна-эліптычнае формы. Орнамэнт мае выгляд дробных насечак, якімі аздоблены гузікі і самы абруч, апроч пашыраных частак, а таксама — болей даўгіх простых ліній, разьмеркаваных з надворнага боку асяродкавых пласьцін у розных комбінацыях з гэомэтрычных фігур, пераважна ромбаў і трыкутнікаў. Трэці абруч[3] зроблены з тоўстага круглага стрыжня, аздобленага глыбокімі сьпіральнымі парэзамі, які па канцох пераходзіць у дзьве невялічкія эліптычныя пласьцінкі, закончаныя масыўнымі віткамі. Пласьцінкі аздоблены рэзаным орнамэнтам накшталт бордзюра з трох роўналежных ліній з шэрагам кропак, і двох радоў такіх самых ліній, якія праходзяць пасярод пласьцінак. У даным выпадку самая форма прадмету паказвае на прызначэньне яго, хутчэй за ўсё, у якасьці галаўной аздобы, прычым пры нашэньні пласьцінкі, мабыць, прыходзіліся на лоб, віткі-ж крыху прыпадымаліся над ім, ствараючы вельмі ўдалую па лёгкасьці і закончанасьці дэкорацыйную лінію.

Трэба зазначыць, што гэтыя тры апошнія прадметы толькі з вядомымі абмоўкамі можна разглядаць сярод беларускіх старажытнасьцяй. Магчымасьць мясцовага іх пахаджэньня, зразумела, не выключаецца; між іншым элептычныя пласьцінкі галаўнога абруча маюць пэўнае стылістычнае падабенства да апісаных намі вышэй пуклёных блях у так званых віленскіх “дыядэмах”. З другога боку, аднак, тэхніка іх зусім іншая, агульныя формы — беларускім старажытнасьцям мала ўласьцівы, і не знаходзяць поўных аналёгій ні ў беларускіх, ні ў прыбальтыцкіх знаходках. Першыя два з апісаных намі

  1. Так, напрыклад, азначае аналёгічныя скандынаўскія прадметы Ворсо: Северные древности Копенгагенского Королевского Музея С. П. Б. 1861. Увага да табліцы VII.
  2. Віленскі Музэй, аддзел Б, №№ 660–661.
  3. Там-жа, № 591.