Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

Выява

Сярэбраная грыўня з пацеркамі і булдавешкамі
і падвеска з Гнёздаўскага магільніку.

лага нашэньня і зьяўляліся толькі спэцыяльнай прыналежнасьцю пахавальнага ўбору[1]. Другая гнёздаўская грыўня яшчэ багацей за першую і мае болей складаную тэхнічную апрацоўку: абруч яе зроблены з ліставога серабра, накшталт пустога ў сярэдзіне, гладкага, сагнутага ў акружыну цыліндру з завостранымі канцамі, якія заходзяць адзін за другі; аздобы складаюцца з буйных, насаджаных на абруч, складаных пацерак у выглядзе нібыта макавых галовак з паўкруглымі кантамі і філіграннымі перахватамі, да якіх прыроблены кветкавыя падвяночкі і круглыя пласьцінчатыя шчыткі, аздобленыя сканнымі рысункамі з тонкага залатога дроту; аналёгічныя крыху сплюшчаныя пацеркі знаходзяцца і на завостраных канцох абруча, прымацаваныя да іх сваімі бакавымі кантамі.

Аздоба гладкіх грыўняй кантовымі пацеркамі і галоўкамі для гэтага часу зьяўляецца наагул характэрнай. Такія рэчы вядомы нам сярод знаходак Нэвельскага скарбу, дзе ёсьць, напрыклад, вялікая сярэбраная грыўня, кованая ў сярэдзіне на тры канты, а па канцох пяцікантовая, якая аздоблена наколатымі і пазалочанымі па кантох пацеркамі з выбітымі на іх розэткамі[2]. Аналёгічныя сярэбраныя грыўні з масыўнымі нагалоўнікамі былі знойдзены ў 1885 г. ў вёсцы Даліне Юхнаўскага павету на Смаленшчыне[3]. Гнёздаўскія грыўні даюць досыць цьвёрдыя падставы для хронолёгічнага азначэньня гэтага тыпу: знойдзеныя разам з імі саманідзкія монэты 908−953 гадоў[4] дазваляюць датаваць усе прадметы скарбу, у тым ліку і нашыйныя абручы, не раней, як канцом X сталецьця. Разам з тым, значная колькасьць знойдзеных як у скар

  1. Императорский Эрмитаж. Указатель отделения Средних Веков и Возрождения. Составил Н. Кондаков. СПБ., 1891. Стар. 255.
  2. Русские древности в памятниках искусства, V, 60.
  3. Кондаков, ор. сіt., стар. 269.
  4. Іbidiem, стар. 252.